Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы пачаўся Форум інавацыяў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 15.04.2019 16:24
Двухдзённае мерапрыемства праходзіць у Тарнаве.
Foto: www.forum-ekonomiczne.pl

Галоўная тэма сустрэчы – «Рэвалюцыйныя тэхналёгіі будучыні».

У форуме бяруць удзел прадпрымальнікі, палітыкі, заснавальнікі стартапаў, экспэрты, інвэстары, навукоўцы, вынаходнікі, а таксама дызайнэры ды праграмісты.

Форум інавацыяў – гэта два дні дыскусій і сустрэч, дыспутаў, а таксама размоваў у кулюарах ды сэмінараў. У праграме форум прадугледжаны таксама прэзэнтацыі стартапаў.

Асноўныя тэмы дыскусій у Тарнаве датычаць такіх пытаньнях, як штучны інтэлект, машыннае навучаньне, фінансавыя тэхналёгіі, а таксама новыя тэхналёгіі ў галіне энэргетыкі ды аховы здароўя.

Форум інавацыяў зьяўляецца працягам Тарнаўскага інвэстыцыйнага форуму, які ладзіцца ўжо 11 гадоў.

Падчас Форуму будзе ўручаны прыз пераможцам конкурсаў Startup Award і Robot Show, і, упершыню, конкурсу па праграмаваньні Hackhaton Запраграмуй Тарнаў.

Мерапрыемства арганізавана Інстытутам усходніх дасьледаваньняў з Варшавы ў партнэрстве з уладамі Малапольскага ваяводзтва.

Мэдыйны падтрымку мерапрыемству аказвае Польскае радыё 24.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт