Усьлед за Эстоніяй Польшча не пускае ў свае воды расейскі парусьнік
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        13.04.2019 10:22
                    
                                 
                
                
                    Пропуск судна супярэчыў бы палітыцы павагі да тэрытарыяльнай цэласнасьці Украіны.
                
                
                    
                         Marcin Sochacki (Wanted) [CC BY-SA 3.0 (https://creativecommons.org/licenses/by-sa/3.0)]
Marcin Sochacki (Wanted) [CC BY-SA 3.0 (https://creativecommons.org/licenses/by-sa/3.0)]
                     
                
                
                
               
                
                         Польшча вырашыла не пускаць у свае тэрытарыяльныя вады расейскі парусьнік «Седов», на якім знаходзяцца курсанты Керчанскага дзяржаўнага марскога тэхналягічнага ўнівэрсытэта. Пра гэта заявіла прадстаўнік польскага міністэрства замежных спраў Эва Сувара.
«Мы лічым, што допуск парусьніка ў тэрытарыяльныя вады Польшчы супярэчыў бы палітыцы павагі да тэрытарыяльнай цэласнасьці Украіны і непрызнаньня анэксіі Крыму», – сказала дыпляматка. Яна адзначыла, што падобнае рашэньне было прынята прэм'ер-міністрам краіны Матэвушам Маравецкім.
Напярэдадні расейскі парусьнік з курсантамі з Крыма не пусьціла ў свае тэрытарыяльныя воды Эстонія. У эстонскім міністэрстве замежных спраў заявілі, што гэта супярэчыць палітыцы Эстоніі аб непрызнаньні Крыма расейскай тэрыторыяй.
У амбасадзе Расеі ацанілі тое, што адбылося як «несяброўскі акт эстонскіх уладаў».
ПР/юл