Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт узнагародзіў мэдыкаў, загінулых на чыгуначным пераезьдзе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.04.2019 14:45
Цягнік на поўным ходзе ўрэзаўся ў карэту хуткай дапамогі, якая застрала паміж шлягбаумамі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.pixabay.com/Public Domain CC0

Прэзыдэнт узнагародзіў мэдыкаў, загінулых на чыгуначным пераезьдзе
Цягнік на поўным ходзе ўрэзаўся ў карэту хуткай дапамогі, якая застрала паміж шлягбаумамі.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда пасьмяротна ўзнагародзіў Залатым Крыжам Заслугі лекара Пятра Жэляска (Piotr Żelasko) і парамэдыка Артура Ўрбаняка (Artur Urbaniak), якія загінулі ў выніку трагічнага здарэньня на чыгуначным пераезьдзе ў Пушчыкове (Puszczykowo).
На сайце прэзыдэнта чытаем, што мужчыны былі ўзнагароджаны за „ахвярную дапамогу іншаму чалавеку й самаадданасьць у выратаваньні жыцьця й здароўя чалавека”.
33-гадовы лекар Пётр Жэлязка быў сёньня пахаваны на могілках у Познані. 42-гадовы парамэдык Артур Урбаняк будзе пахаваны 17 красавіка.
Трагічнае ДТЗ адбылося 3 красавіка. Цягнік на поўным ходзе ўрэзаўся ў карэту хуткай дапамогі, якая застрала на чыгуначным пераезьдзе паміж шлягбаумамі.
З трох чалавек экіпажа хуткай дапамогі выжыў толькі кіроўца, які знаходзіцца ў шпіталі ў цяжкім стане.
Абставіны аварыі высьвятляюць пракуратура, а таксама камісіі, створаныя службай Хуткай дапамогі й Польскай чыгункай.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт