Павышаецца актыўнасьць польскіх жанчын на рынку працы
Міністэрства па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі прадставіла найноўшыя дадзеныя па беспрацоўі.
У сакавіку ўзровень беспрацоўя ў Польшчы зьнізіўся да 5,9% з 6,1% у лютым. Пра гэта паведаміла міністар па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Эльжбета Рафальска (Elżbieta Rafalska).
Яна падкрэсьліла, што расьце колькасьць людзей актыўных на рынку працы. У апошнім квартале мінулага году іх колькасьць склала больш за 16 мільёнаў 400 тысяч. Гэта на амаль 130 тысяч больш, чым у аналягічным пэрыядзе 2015 году.
Акрамя таго павышаецца актыўнасьць жанчын й паказчык іх занятасьці. Паказчык прафэсійнай актыўнасьці жанчын павялічыўся з 48,4% у 2015 годзе да 48,6% у трэцім квартале 2018 году. Сёлета ў тым жа пэрыядзе ўзровень занятасьці жанчын вырас з 44,7% да 46,8%.
Таксама расьце колькасьць жанчын-працадаўцаў. Паводле дадзеных Дасьледаваньня эканамічнай актыўнасьці насельніцтва, у 2015 годзе было 187 тысяч жанчын-працадаўцаў, а ў мінулым годзе амаль 202 тысячы.
аз