А. Бахарэвіч: 90-ыя гады былі п'яныя сваім пачуцьцём свабоды
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        29.03.2019 22:30
                    
                                 
                
                
                    У Беларускім доме былі прэзэнтаваныя здымкі, вершы і "Мае дзевяностыя".
                
                
                    
                         Ю. Цімафеева і А. Бахарэвіч у Беларускім домездымак: Н.Грышкевіч/БСПР
Ю. Цімафеева і А. Бахарэвіч у Беларускім домездымак: Н.Грышкевіч/БСПР
                     
                
                
                
               
                
                         У сталіцы Польшчы пражывае некалькі тысяч беларусаў. Некаторыя кажуць пра 10 тысяч, але ніхто іх дакладна не палічыў. Учора была нагода сабрацца і пазнаць адзін аднаго ў твар. Прадусарскі цэнтар Радыё Гаваркія Памідоры запрасіў усіх на выставу фатаграфій паэткі, перакладчыцы і фатографа Юліі Цімафеевай, творчы вечар пісьменьніка Альгерда Бахарэвіча, фуршэт і віно.
Юлія Цімафеева прэзэнтавала свае здымкі Менску і новую кніжку паэзіі «Цырк», чытала з яе вершы, Альгерд Бахарэвіч прадставіў фрагмэнты новага аўтабіяграфічнага твору «Мае дзевяностыя», у якім апісвае сваю маладосьць на пачатку стаўленьня незалежнай Беларусі ў 90-ыя гады ў Менску. Гэты час быў увасабленьнем свабоды і пачуцьця, што перад Беларусяй толькі добры пэрыяд. На жаль, са свабодай хутка прыйшлося разьвітацца, пра што тады ніхто не здагадваўся, усе захлынуліся незалежнасьцю, - казаў пісьменьнік на вечарыне.
Сабраныя ў Беларускім доме маглі таксама пазнаёміцца з музыкай  гурту Аўтономікон (Autonomicon), адбылася прэзэнтацыя яго альбому Icarus Messerschmitt.
нг