Па падазрэньні ў гандлі людзьмі затрыманыя двое палякаў
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
27.03.2019 17:01
Польская паліцыя затрымала двух мужчын з Ніжняй Сылезіі, якія вэрбавалі філіпінцаў для працы ў Польшчы.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Польская паліцыя затрымала двух мужчын з Ніжняй Сылезіі, якія вэрбавалі філіпінцаў для працы ў Польшчы. Пасьля прыезду ў іншаземцаў забіралі пашпарты і прымушалі працаваць на іншых умовах, чым прапанавана раней. Мужчыны сьцягнулі ў Польшчу 76 чалавек. Аляксандар Н. і Войцех Н. пачулі абвінавачаньне ў гандлі людзьмі.
27- і 41-гадовыя мужчыны вялі агенцтва часовай працы. Яны шукалі людзей, якія ня ведаюць мовы і знаходзяцца ў складанай матэрыяльнай сытуацыі.
Пра справу стала вядома дзякуючы ананімнаму паведамленьню. Інфарматар зазначыў, што на тэрыторыі павету знаходзіцца 51 грамадзянін Філіпін. Правяраючы справу паліцыя знайшла чарговую кватэру, у якой без дакумэнтаў знаходзіліся яшчэ 25 філіпінцаў.
У паліцыі адзначылі, што хоць у дачыненьні да іншаземцаў не прымянялася фізычнае насільле, то паслухмянасьці і працы ад іх дабіваліся пагрозамі. Філіпінцы жылі ў добрых умовах, але без дакумэнтаў, а таму яны не маглі самастойна вырашаць свой лёс.
Затрыманым мужчынам пагражае ад 3 да 15 гадоў пазбаўленьня волі. Яны не прызналі віны.
Пасьля прыезду ў іншаземцаў забіралі пашпарты і прымушалі працаваць на іншых умовах, чым прапанавана раней. Мужчыны сьцягнулі ў Польшчу 76 чалавек. Аляксандар Н. і Войцех Н. пачулі абвінавачаньне ў гандлі людзьмі.

ав