Польскі тыднёвік «Sieci» піша пра вывады брытанская лябараторыі: у пробах, узятых на абломках Tu-154M, знойдзеныя сьляды выбуховых рэчываў. Паводле аўтараў артыкулу, Марэка Пызы і Марціна Віклы, гэта сэнсацыйныя вынікі з частковых дасьледаваньняў брытанскай лябараторыі Forensic Explosives Laboratory (FEL), якая супрацоўнічае з польскай пракуратурай.
У артыкуле «Ангельцы знайшлі траціл» Пыза і Вікла публікуюць новую інфармацыю пра смаленскую катастрофу, якую ім удалося атрымаць. «Экспэрты лябараторыі апісваюць, што на рашучай большасьці пробаў знойдзеныя сьляды субстанцый, якія выкарыстоўваюцца для вытворчасьці выбуховых рэчываў. Мы даведаліся, што гаворка ідзе пра траціл і іншыя элемэнты», – пішуць аўтары артыкулу.
Яны адзначаюць, што новыя факты маюць калясальнае значэньне, хоць ставіць канчатковыя гіпотэзы рана. Марэк Пыза і Марцін Вікла падкрэсьліваюць, што смаленскае сьледзтва не закончыцца хутка.
Журналісты зьвяртаюць увагу на розьніцу паміж новымі вынікамі і вынікамі ранейшых дасьледаваньняў проб, праведзеных у Польшчы. «Вялікае значэньне мае тое, што пробы, высланыя ў брытанскую лябараторыю, тыя ж самыя, якімі ў 2013 годзе займалася польская Цэнтральная крыміналістычная лябараторыя паліцыі. Яна не знайшла сьлядоў выбухоўкі. Таму можна зрабіць выснову: ангельскія дасьледаваньні ставяць пад сумнеў экспэртызу ў польскай лябараторыі. Нельга не задаць пытаньне: ці нехта вернецца да вынікаў Цэнтральнай крыміналістычнай лябараторыі паліцыі?».
Вікла і Пыза падкрэсьліваюць, што ад сьцьвярджэньня, што знойдзеныя сьляды выбухоўкі, да высьвятленьня прычыны катастрофы яшчэ вельмі доўгі шлях.

wpolityce.pl/ав