Польскі Сэнат даў кожнаму права ведаць чаму не атрымаў крэдыту
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
24.03.2019 15:29
У сваю чаргу пацыенты атрымаюць права на бясплатную копію мэдычных запісаў.
Gebäude des polnischen Senats Bild: Wikimedia Commons
Дагэтуль у Польшчы закон дазваляў атрымаць інфармацыю пра тое, чаму было прынятае рашэньне адмовіць у выдачы крэдыту, толькі прадпрымальнікам. Цяпер гэта зьменіцца, заявілі прадстаўнікі Асацыяцыі польскіх банкаў.
Больш за тое, у выпадку, калі альгарытм вызначыць адмовіць у крэдыце, так дзецца пры дробных спажывецкіх пазыках, – кліент будзе мець права патрабаваць, каб яго просьбу паўторна разгледзеў чалавек.
Такім спосабам, польскі заканадаўца дапасоўвае нацыянальнае права з прынятымі раней ЭЗ заканадаўчымі актамі аб абароне асабістых дадзены.
Новыя правілы закрануць ня толькі банкаўскі сэктар. Яшчэ яны надзяляюць новымі правамі пацыентаў мэдычных устаноў. Між іншым, пацыенты змогуць патрабаваць бясплатную копію сваіх мэдычных запісаў.
Апроч таго, ашуканцаў чакаюць высокія штрафы. Любыя фальшывыя паведамленьні, адпраўленыя кампаніям, будуць разглядацца як злачынства.
Цяпер закон скіраваны на подпіс прэзыдэнта.
ПР/юл