Logo Polskiego Radia
Print

Старшыня кіроўнай партыі нагадаў пра дасягненьні ўраду

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.03.2019 13:12
Яраслаў Качыньскі выступіў падчас канвэнцыі „Права й справядлівасьці” ва Ўроцлаве.
Яраслаў Качыньскі Яраслаў Качыньскі PAP/Maciej Kulczyński

Старшыня кіроўнай партыі нагадаў пра дасягненьні ўраду
Яраслаў Качыньскі выступіў падчас канвэнцыі „Права й справядлівасьці” ва Ўроцлаве.
„Мы ідзем у правільным кірунку, а нашая мэта - справядлівая Польшча”, - сказаў Яраслаў Качыньскі падчас рэгіянальнай канвэнцыі кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” ва Ўроцлаве.
Ён нагадаў пра дасягненьні ўраду, у тым ліку, зьніжэньне пэнсійнага ўзросту, праграму „500 Плюс”, праграму бясплатных лекаў для пажылых людзей, а таксама „Новую пяцёрку”, то бок пакет новых сацыяльных прапановаў кіроўнай партыі.
„Гэта добры шлях, які вядзе да справядлівай Польшчы. Гэта дарога для палякаў і паляпшэньня іх жыцьця. Шлях сапраўднай і правільнай эўрапеізацыі Польшчы”, - сказаў Яраслаў Качыньскі.
Ён пераконваў, што калі цяперашнія зьмены ня будуць працягвацца, то дасягненьні ўраду „Права й справядлівасьці” могуць быць зьнішчаныя.
„Нашыя апанэнты, нават, калі б яны хацелі, то яны ня змогуць працягваць гэтых зьменаў”, - сказаў Яраслаў Качыньскі.
Зьезд ва Ўроцлаве - гэта трэцяя рэгіянальная канвэнцыя кіроўнай партыі перад выбарамі ў Эўрапейскі парлямэнт. Папярэднія адбыліся ў Жэшаве й Катавіцах.
Выбары ў Эўрапарлямэнт адбудуцца 26 траўня.
аз

„Мы ідзем у правільным кірунку, а нашая мэта - справядлівая Польшча”, - сказаў Яраслаў Качыньскі падчас рэгіянальнай канвэнцыі кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” ва Ўроцлаве.

Ён нагадаў пра дасягненьні ўраду, у тым ліку, зьніжэньне пэнсійнага ўзросту, праграму „500 Плюс”, праграму бясплатных лекаў для пажылых людзей, а таксама „Новую пяцёрку”, то бок пакет новых сацыяльных прапановаў кіроўнай партыі.

„Гэта добры шлях, які вядзе да справядлівай Польшчы. Гэта дарога для палякаў з мэтай паляпшэньня іх жыцьця. Шлях сапраўднай і правільнай эўрапеізацыі Польшчы”, - сказаў Яраслаў Качыньскі.

Ён пераконваў, што калі цяперашнія зьмены ня будуць працягвацца, то дасягненьні ўраду „Права й справядлівасьці” могуць быць зьнішчаныя.

„Нашыя апанэнты, нават, калі б яны хацелі, то яны ня змогуць працягваць гэтых зьменаў”, - сказаў Яраслаў Качыньскі.

Зьезд ва Ўроцлаве - гэта трэцяя рэгіянальная канвэнцыя кіроўнай партыі перад выбарамі ў Эўрапейскі парлямэнт. Папярэднія адбыліся ў Жэшаве й Катавіцах.
Выбары ў Эўрапарлямэнт адбудуцца 26 траўня.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт