Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве адбылася прэм’ера новага фільму пра Яна Новака-Езяраньскага

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.03.2019 13:20
“Кур’ер” расказвае пра лёс эмісара штаба Арміі Краёвай і польскага ўраду ў Лёндане Яна Новака-Езяраньскага.
PAP/Radek Pietruszka

У Вялікім тэатры-Нацыянальнай Опэры ў Варшаве адбылася прэм’ера новага фільму Ўладзіслава Пасікоўскага. “Кур’ер” расказвае пра лёс эмісара штаба Арміі Краёвай і польскага ўраду ў Лёндане Яна Новака-Езяраньскага. У прэм’еры ўдзельнічалі, між іншым, прэзыдэнт Анджэй Дуда, сьпікер Сэнату Станіслаў Карчэўскі і міністар культуры Пётр Гліньскі.
“Кур’ер” – гэта фільм пра місію Яна Новака-Езяраньскага, які павінен трапіць з Лёндану ў акупаваную немцамі Варшаву. Ад посьпеху гэтай місіі залежыць лёс пасьляваеннай Польшчы.
Фільм узьнік па ініцыятыве Музэя Варшаўскага паўстаньня. Дырэктар музэю Ян Алдакоўскі сказаў, што фільм расказвае пра адвагу ў цяжкія часы Другой сусьветнай вайны. Дырэктар дадаў, што палякам ня трэба прыдумваць “супэргерояў”, паколькі яны жылі ў часе Другой сусьветнай вайны. “Яны былі жаўнерамі АК, варшаўскімі паўстанцамі, кур’ерамі. Варта расказваць пра іх сьвету”, - гаворыць Ян Алдакоўскі.
Фільм закранае тэму Варшаўскага паўстаньня, прымушае задумацца і правакуе да дыскусіі пра гісторыю Польшчы.
“Кур’ер” зьняты пры падтрымцы Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны. На экраны польскіх кінатэатраў ён увойдзе ў пятніцу, 15 сакавіка.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт