Наступствы ўраганнага ветру ў Польшчы - сарваныя дахі і паламаныя дрэвы
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
10.03.2019 14:22
Пераважна пажарнікам прыходзілася ўстараняць паваленыя шквалістым ветрам дрэвы.
PAP/Darek Delmanowicz
З учарашняга дня польскія пажарныя службы выяжджалі амаль дзьве тысячы разоў па выкліках, каб ліквідаваць наступствы ўраганнага ветру. Па словах прэс-сакратара Дзяржаўнай пажарнай службы Паўла Фронтчака, толькі ў нядзелю пажарнікі атрымалі каля 1400 паведамленьняў, больш за ўсё ў Сілезкім, Малапольскім, Падкарпацкім і Мазавецкім ваяводзтвах. Пераважна неабходна было ўстараняць паваленыя шквалістым ветрам дрэвы.
Павел Фронтчак дадаў, што паляпшаецца сытуацыя ў энэргетыцы. На дадзены момант каля 40 тыс. карыстальнікаў застаецца без доступу да электраэнэргіі, а раніцай электрычнасьці не было ў 148 тыс. дамоў.
Парывісты вецер пашкодзіў таксама дахі на больш чым сотні будынкаў. У выніку шторму пацярпела адна асоба – жанчына, якую ў Атвоцку ўдарыла адламаная галіна дрэва.
ПР/нг