Logo Polskiego Radia
Print

Ва Ўроцлаўскай опэры адбываецца прэм’ера кантаты «Прывіды» Станіслава Манюшкі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.03.2019 13:50
  • культура 0603.mp3
Кампазытар пісаў музыку да тэксту другой часткі паэмы Міцкевіча з пачатку 50-х гадоў ХІХ стагодзьдзя.
pixabay.com/CC0

Сёньня ва Ўроцлаўскай опэры адбываецца прэм’ера кантаты «Прывіды» Станіслава Манюшкі, якая зьяўляецца музычнай ілюстрацыяй другой часткі паэмы «Дзядоў» Адама Міцкевіча. Спэктакль у рэжысуры Яраслава Фрэта – гэта адна з падзей Году Манюшкі ва Ўроцлаўскай опэры.
Спэктакль пастаўлены ў супрацы з Інстытутам імя Ежы Гратоўскага. Рэжысарам зьяўляецца Яраслаў Фрэт, якія таксама адказвае за сцэнаграфію. Музычны кіраўнік – Пётр Баркоўскі.
Станіслаў Манюшка пісаў музыку да тэксту другой часткі паэмы Міцкевіча з пачатку 50-х гадоў ХІХ стагодзьдзя. Аднак, першае выкананьне кантаты адбылося толькі ў студзені 1865 году. Акрамя прыкладаў многіх песень, у тым ліку балад, кантата зьяўляецца чарговым прыкладам захапленьня Манюшкі творчасьцю Міцкевіча. Твор быў прысьвечаны Марыі Калергіс, вучаніцы Фрыдэрыка Шапэна і вялікай папуляразатаркі польскага мастацтва.
Ва Ўроцлаўская опэра з нагоды 200-годзьдзя Станіслава Манюшкі падчас майскіх выходных будзе паказаны даваенны нямы фільм «Галька» з жывой музыкай, а таксама фрагмэнты малавядомай опэры Баляслава Валеўскага «Помста Ёнткава», якая зьяўляецца працягам лёсаў герояў опэры Манюшкі. У траўні артысты опэры выканаюць песьні Станіслава Манюшкі са зборніка «Хатні сьпеўнік».

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт