У выніку штармавога ветру больш за 10500 дамоў засталіся без электраэнэргіі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        05.03.2019 14:10
                    
                                 
                
                
                    Хуткасьць ветру дасягала нават 100 км/г.
                
                
                    
                         PAP/Marcin Bielecki
PAP/Marcin Bielecki
                     
                
                
                
               
                
                          
Амаль 1 100 разоў на выклікі выяжджала пажарная служба ў выніку ўчорашняга штармавога ветру. У краіне параненыя тры асобы, у тым ліку працаўнік пажарнай службы. Больш за ўсё выклікаў было ў Заходнепаморскім, Паморскім, Любускім і Вялікапольскім ваяводзтвах.
Пажарнікі ліквідавалі сотні паламаных дрэваў, якія блякавалі дарогі і чыгуначныя рэйкі. Былі напраўленыя 30 пашкоджаных дахаў і бігбордаў.
Шмат працы таксама ў энэргетыкаў. Раніцайэлектрычнасьці ня мелі больш за 10 500 дамоў. Большая палова – ў Падляскім ваяводзтве.
Зводкі па сёньняшняму дню не агучаныя. Надвор’е сёньня было вельмі падобным да ўчорашняга. Сама моцна вецер дзьмуў на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора. Хуткасьць ветру дасягала нават 100 км/г.
Амаль 1 100 разоў на выклікі выяжджала пажарная служба ў выніку ўчорашняга штармавога ветру. У краіне параненыя тры асобы, у тым ліку працаўнік пажарнай службы. Больш за ўсё выклікаў было ў Заходнепаморскім, Паморскім, Любускім і Вялікапольскім ваяводзтвах.
Пажарнікі ліквідавалі сотні паламаных дрэваў, якія блякавалі дарогі і чыгуначныя рэйкі. Былі напраўленыя 30 пашкоджаных дахаў і бігбордаў.
Шмат працы таксама ў энэргетыкаў. Раніцай электрычнасьці ня мелі больш за 10 500 дамоў. Большая палова – ў Падляскім ваяводзтве.
Зводкі па сёньняшняму дню не агучаныя. Надвор’е сёньня было вельмі падобным да ўчорашняга. Сама моцна вецер дзьмуў на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора. Хуткасьць ветру дасягала нават 100 км/г.
ав