Новая палітычная партыя паўстала ў Польшчы
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        03.03.2019 12:04
                    
                    Сярод асноўных палажэньняў палітычнай праграмы новай партыі: зьніжэньне сумы падаткаў з зарплаты, дэцэнтралізацыя і судовая рэформа.
                
                         PAP/Piotr Nowak
PAP/Piotr Nowak
                     
Новая палітычная партыя паўстала ў Польшчы
«Польшча Fair Play» – гэта новая палітычная партыя, якая заявіла пра свой удзел у выбарах у Эўрапейскі парлямэнт, які адбудуцца сёлта 26 траўня.  У Варшаве прайшоў ўстаноўчы зьезд партыі, лідэрам якой зьяўляецца падатковы экспэрт і палітычны камэнтатар Робэрт Гвяздоўскі.
Сярод асноўных палажэньняў палітычнай праграмы новай партыі: зьніжэньне сумы падаткаў з зарплаты, дэцэнтралізацыя і судовая рэформа. Лідэр партыі «Польшча Fair Play» (дарэчы Fair Play перакладаецца з ангельскай, як сумленная гульня) выступае таксама за ўвядзеньне аднамандатных выбарчых акругаў на выбарах у ніжнюю палату польскага парлямэнту – Сэйм.
Большасьць чальцоў партыі «Польшча Fair Play» гэта прадпрымальнікі й беспартыйныя чыноўнікі органаў мясцовага самакіраваньня.

IAR/эж