Старшыня Нацыянальнага банку Польшчы мусіць выявіць заробкі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
26.02.2019 15:17
Прэзыдэнт Анджэй Дуда падпісаў закон пра заработную плату ў польскім галоўным банку.
Фото: Andrzej Barabasz (Chepry), CC BY-SA 3.0, commons.wikimedia.org
Папраўка прадугледжвае, што заробкі старшыні, намесьнікаў старшыні, дырэктараў і іншых службовых асоб, якія працуюць у НБП, будуць адкрытымі. Акрамя таго, заробкі дырэктараў ня могуць перавышаць 60 працэнтаў зарплаты старшыні банку.
Закон быў адказам на паведамленьні СМІ аб заробках супрацоўніц старшыні НБП.
Па дадзеных «Gazeta Wyborcza», кіраўнік аддзела камунікацыі і прасоўваньня Мартына Вайцехоўска, а таксама дырэктар офіса старшыні НБП Каміля Сукеньнік атрымлівалі па 65 тысяч злотых у месяц (больш за $17 тыс). Банк катэгарычна абвяргаў гэтую інфармацыю, аднак не пагаджаўся раскрываць даходы гэтых людзей, спасылаючыся на закон. НБП паведаміў толькі пра сярэдні заробак у банку – крыху больш за 36 тысяч злотых ($9,5 тыс).
Старшыня НБП на працягу месяца пасьля апублікаваньня закону, павінен прадставіць грамадзтву інфармацыю аб заробках супрацоўнікаў банку. Гаворка ідзе пра зарплаты старшыні, намесьнікаў старшыні, чальцоў управы і дырэктараў НБП за гады 1995-2018.
яс