Шэсьць арыгінальных статуэтак Оскара з серады можна глядзець на выставе ў Музэі кінэматаграфіі ў Лодзі. Выстава «Польскія Оскары» прысьвечаная польскім рэжысёрам, якія былі ўзнагароджаныя ці былі намінаваныя на ўзнагароды Амэрыканскай кінаакадэміі.
Выстава падрыхтаваная з нагоды набліжэньня чарговай цырымоніі ўручэньня Оскараў, якая адбудзецца 24 лютага. Экспазыцыя нагадвае дасягненьні польскіх аўтараў.
На выставе паказаныя асабістыя памятныя рэчы, у тым ліку Оскары польскіх сцэнарыстаў Эвы Браўн і Алана Старскага, кампазытара Яна Качмарка, прадзюсараў «Іды» Пятра Дзенцяла і Эвы Пушчыньскай, а таксама самая першая статуэтка, прызнаная ў 1969 годзе Артуру Рубінштэйну.
У музэі можна паглядзець, як выглядаў кінаплян да фільму «Лісты Шындлера» Стывена Спілберга, каляровыя здымкі з «Халоднай вайны» Паўла Паўлікоўскага, сапраўднае оскаравае мэню і мноства плякатаў да ўзнагароджаных фільмаў.
Сёлетнія Оскары будуць раздадзены ноччу з нядзелі на панядзелак. У гэтым годзе – 91 раз.

ав