Logo Polskiego Radia
Print

Суд у Беластоку адхіліў забарону на марш нацыяналістаў у Гайнаўцы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.02.2019 13:12
Марш праходзіць у гонар, між іншым, Рамуальда Райса «Бурага», атрад якога забіў праваслаўных беларусаў.
Судзьдзя Пётр Казлоўскі.Судзьдзя Пётр Казлоўскі. PAP/Artur Reszko

Суд у Беластоку адхіліў забарону на марш нацыяналістаў у Гайнаўцы
Акруговы суд у Беластоку адхіліў у панядзелак рашэньне мэра Гайнаўкі, якое забараняла марш нацыяналістычных асяродзьдзяў, заплянаваны на 23 лютага з нагоды Дня памяці выклятых жаўнераў. Марш праходзіць у гонар, між іншым, Рамуальда Райса «Бурага», атрад якога забіў праваслаўных беларусаў навакольных мясцовасьцяў у 1946 годзе.
Рашэньне суду не зьяўляецца канчатковым. Мэр Гайнаўкі Ежы Сірак будзе складаць апэляцыю.
Марш у гэтым годзе арганізуецца чацьвёрты раз. Рашэньне аб забароне мэр тлумачыў тым, што ў мінулым годзе ўдзельнікі «несьлі сымбалі кельцкага крыжа і мелі значкі дывізіі СС «Мёртвая галава», крычалі лёзунгі «Нацыяналістычная Гайнаўка», усхвалялі Рамуальда Райса «Бурага», крычалі «Буры – мой герой». Паводле Ежы Сірака, такія воклічы былі асабліва варожымі ў дачыненьні да прадстаўнікоў нацменшасьцяў, якія жывуць у Гайнаўцы.
Беластоцкі акруговы суд не пагадзіўся з кіраўніцтвам гораду і адхіліў рашэньне на забарону правядзеньня маршу. На думку судзьдзі, рашэньне парушае Канстытуцыю краіны, Канвэнцыю аб абароне правоў чалавека, права на сходы. Судзьдзя Пётр Казлоўскі казаў, што прадстаўленыя доказы не былі дастатковымі, каб даказаць слушнасьць пазыцыі мясцовых уладаў.
«Свабода сходаў не зьяўляецца абсалютнай, аднак, да абмежаваньня свабоды сходаў трэба ставіцца як да выключэньня», – прызнаў судзьдзя і абгрунтаваў, што забарона сходу магчымая толькі тады, калі пагроза публічнаму парадку ці бясьпецы зьяўляецца непасрэднай.

Акруговы суд у Беластоку адхіліў у панядзелак рашэньне мэра Гайнаўкі, якое забараняла марш нацыяналістычных асяродзьдзяў, заплянаваны на 23 лютага з нагоды Дня памяці выклятых жаўнераў. Марш праходзіць у гонар, між іншым, Рамуальда Райса «Бурага», атрад якога забіў праваслаўных беларусаў навакольных мясцовасьцяў у 1946 годзе.

Рашэньне суду не зьяўляецца канчатковым. Мэр Гайнаўкі Ежы Сірак будзе складаць апэляцыю.

Марш у гэтым годзе арганізуецца чацьвёрты раз. Рашэньне аб забароне мэр тлумачыў тым, што ў мінулым годзе ўдзельнікі «несьлі сымбалі кельцкага крыжа і мелі значкі дывізіі СС «Мёртвая галава», крычалі лёзунгі «Нацыяналістычная Гайнаўка», усхвалялі Рамуальда Райса «Бурага», крычалі «Буры – мой герой».

Паводле Ежы Сірака, такія воклічы былі асабліва варожымі ў дачыненьні да прадстаўнікоў нацменшасьцяў, якія жывуць у Гайнаўцы.

Беластоцкі акруговы суд не пагадзіўся з кіраўніцтвам гораду і адхіліў рашэньне на забарону правядзеньня маршу. На думку судзьдзі, рашэньне парушае Канстытуцыю краіны, Канвэнцыю аб абароне правоў чалавека, права на сходы. Судзьдзя Пётр Казлоўскі казаў, што прадстаўленыя доказы не былі дастатковымі, каб даказаць слушнасьць пазыцыі мясцовых уладаў.

«Свабода сходаў не зьяўляецца абсалютнай, аднак, да абмежаваньня свабоды сходаў трэба ставіцца як да выключэньня», – прызнаў судзьдзя і абгрунтаваў, што забарона сходу магчымая толькі тады, калі пагроза публічнаму парадку ці бясьпецы зьяўляецца непасрэднай.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт