Палякі палюбілі «валянцінкі»
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
16.02.2019 16:15
59% палякаў прызнаюць Сьвята закаханых, і адзначалі яго ў гэтым годзе.
Foto: pixabay.com/CC0
Такія вынікі апытаньня, праведзенага службай Prezentmarzeń на выбарцы з 1115 чалавек.
Для большасьці рэспандэнтаў, гэты Дзень стаў магчымасьцю, каб падараваць падарунак і зладзіць спатканьне з каханым чалавекам.
Траціна апытаных гатовая выдаткаваць на падарункі ад 100 да 300 злотых. Для 25% прымальная толькі сума да 100 злотых, а для 19% ня больш чым 50 злотых. Толькі 3% рэспандэнтаў заявілі, што не плянавалі купляць падарункі на Дзень сьвятога Валянціна.
28% палякаў называюць дадзенае сьвятам – кічаватым, 15% бачыць у ім камэрцыйны аспэкт. Пры гэтым сярод палякаў моцным застаецца разуменьне рамантычнасьці Дня закаханых. Для 23% палякаў Дзень сьвятога Валянціна гэта добры час, каб паказаць каханаму чалавеку свае пачуцьці, для 16% – гэта прыемнае сьвята, пра якое варта памятаць.
ПР/юл