14 лютага Мясьніковіч наведае сумна вядомыя Заляшаны
Заляшаны, гэта адна зь вёсак на Падляшшы, дзе атрады Рамуальда Райса (Бурага) забілі беларусаў.
14 лютага старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясьніковіч наведае сумна вядомую польскую вёску Заляшаны.
„Гэта ўзгоднена”, – паведаміў беларускі палітык карэспандэнту „Белсату”. Нагадаем, Міхаіл Мясьніковіч цяпер знаходзіцца ў Польшчы з 4-дзённым візытам.
„Гэта адзін з пунктаў (візыту –рэд.)”, – дадаў Мясьніковіч.
14 лютага старшыня верхняй палаты беларускага парлямэнту наведае Беласток. Візыт Міхаіла Мясьніковіча ў Польшчу – першы за доўгія гады візыт беларускага чыноўніка такога рангу. Летась Міхаіл Мясьніковіч адмяніў свой візыт у Варшаву.
13 лютага прадстаўнік беларускага парлямэнту правядзе перамовы з прэзыдэнтам Польшчы Анджэем Дудам і прэм’ер-міністрам Матэўшам Маравецкім.
Заляшаны, гэта адна зь вёсак на Падляшшы на якіх у студзені–лютым 1946 году прайшліся партызаны з Аддзелу спэцыяльнага прызначэньня Нацыянальнага вайсковага аб’яднаньня на чале з капітанам Рамуальдам Райсам. У выніку пяць вёсак былі спаленыя, а 79 вяскоўцаў забітыя паводле этнічнай прыкметы, у тым ліку жанчыны, дзеці й старыя.
Сёлета ў студзені ў вёсцы Заляшаны прайшла аднадзённая выстава „Нашая памяць” прысьвечаная памяці ахвяраў атрадаў Рамуальда Райса (Бурага).
belsat.eu/аз
14 лютага старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясьніковіч наведае сумна вядомую польскую вёску Заляшаны. „Гэта ўзгоднена”, – паведаміў беларускі палітык карэспандэнту „Белсату”.
Нагадаем, Міхаіл Мясьніковіч цяпер знаходзіцца ў Польшчы з 4-дзённым візытам.
„Гэта адзін з пунктаў (візыту –рэд.)”, – дадаў Мясьніковіч.
14 лютага старшыня верхняй палаты беларускага парлямэнту наведае Беласток. Візыт Міхаіла Мясьніковіча ў Польшчу – першы за доўгія гады візыт беларускага чыноўніка такога рангу. Летась Міхаіл Мясьніковіч адмяніў свой візыт у Варшаву.
13 лютага прадстаўнік беларускага парлямэнту правядзе перамовы з прэзыдэнтам Польшчы Анджэем Дудам і прэм’ер-міністрам Матэўшам Маравецкім.
Заляшаны, гэта адна зь вёсак на Падляшшы па якіх у студзені–лютым 1946 году прайшліся партызаны з Аддзелу спэцыяльнага прызначэньня Нацыянальнага вайсковага аб’яднаньня на чале з капітанам Рамуальдам Райсам. У выніку пяць вёсак былі спаленыя, а 79 вяскоўцаў забітыя паводле этнічнай прыкметы, у тым ліку жанчыны, дзеці й старыя.
Сёлета ў студзені ў вёсцы Заляшаны прайшла аднадзённая выстава „Нашая памяць” прысьвечаная памяці ахвяраў атрадаў Рамуальда Райса (Бурага).
belsat.eu/аз