Logo Polskiego Radia
Print

Польшча зацікаўленая ў пашырэньні эканамічнай супрацы зь Беларусьсю

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.02.2019 11:35
Міністар прадпрымальніцтва й тэхналёгій: Мы плянуем выкарыстаць патэнцыял супрацы паміж нашымі краінамі.
Mіністар прадпрымальніцтва й тэхналёгій Ядвіга Эмілевіч. Mіністар прадпрымальніцтва й тэхналёгій Ядвіга Эмілевіч. Foto: PR24/AK

Польшча зацікаўленая ў пашырэньні эканамічнай супрацы зь Беларусьсю
Міністар прадпрымальніцтва й тэхналёгій: мы плянуем выкарыстаць патэнцыял супрацы паміж нашымі краінамі.
„Мы зацікаўлены ў пашырэньні эканамічнага супрацоўніцтва й падтрымцы прадпрымальнікаў з Польшчы й Беларусі ва ўсталяваньні дзелавых адносін”, - заявіла міністар прадпрымальніцтва й тэхналёгій Ядвіга Эмілевіч (Jadwiga Emilewicz) падчас учарашняй сустрэчы са старшынём Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаілам Мясьніковічам.
Міністар Эмілевіч дадала, што Польшча й Беларусь працягваюць актыўны беларуска-польскі эканамічны й дзелавы дыялёг, які быў адноўлены ў 2016 годзе.
„Патэнцыйны абмен з пункту гледжаньня гандлю й інвэстыцый паміж дзьвюма краінамі вялікі й мы хочам яго выкарыстоўваць. Польскія прадпрымальнікі зацікаўленыя ў супрацоўніцтве з партнэрамі зь Беларусі”, - сказала міністар Эмілевіч падчас сустрэчы зь беларускай дэлегацыяй.
Паводле Міністэрства прадпрымальніцтва й тэхналёгій, у 2018 годзе Беларусь заняла 24-е месца ў сьпісе краін, у якія Польшча экспартуе свае тавары й 33-е, калі гаворка ідзе пра імпарт.
У сваю чаргу Польшча зьяўляецца 3-ім гандлёвым партнэрам Беларусі сярод краін Эўрапейскага Зьвязу, пасьля Нямеччыны й Вялікабрытаніі.
Пасьля 12 месяцаў 2018 году польска-беларускі тавараабарот склаў каля 3 мільярдаў 200 мільёнаў даляраў. У тым ліку польскі экспарт склаў 1 мільярд 700 мільёнаў даляраў, а імпарт – каля 1 мільярда 400 мільёнаў даляраў.
Паводле дадзеным Нацыянальнаму банку Польшчы, польскія прамыя інвэстыцыі ў Беларусі на канец 2017 году склалі каля 163 мільёнаў даляраў, у той час як беларускія прамыя інвэстыцыі ў Польшчы – каля 20 мільёнаў даляраў.
Нагадваем візыт старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіла Мясьніковіча ў Польшчу працягваецца з 11 па 14 лютага. Беларуская дэлегацыя пабывае ў Польшчы па запрашэньні старшыні Сэнату (вышэйшай палаты польскага парлямэнту) Станіслава Карчэўскага (Stanisław Karczewski).
аз

„Мы зацікаўлены ў пашырэньні эканамічнага супрацоўніцтва й падтрымцы прадпрымальнікаў з Польшчы й Беларусі ва ўсталяваньні дзелавых адносін”, - заявіла міністар прадпрымальніцтва й тэхналёгій Ядвіга Эмілевіч (Jadwiga Emilewicz) падчас учарашняй сустрэчы са старшынём Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаілам Мясьніковічам.

Міністар Эмілевіч дадала, што Польшча й Беларусь працягваюць актыўны беларуска-польскі эканамічны й дзелавы дыялёг, які быў адноўлены ў 2016 годзе.

„Патэнцыйны абмен з пункту гледжаньня гандлю й інвэстыцый паміж дзьвюма краінамі вялікі й мы хочам яго выкарыстоўваць. Польскія прадпрымальнікі зацікаўленыя ў супрацоўніцтве з партнэрамі зь Беларусі”, - сказала міністар Эмілевіч падчас сустрэчы зь беларускай дэлегацыяй.

Паводле Міністэрства прадпрымальніцтва й тэхналёгій, у 2018 годзе Беларусь заняла 24-е месца ў сьпісе краін, у якія Польшча экспартуе свае тавары, і 33-е месца, калі гаворка ідзе пра імпарт.

У сваю чаргу Польшча зьяўляецца 3-ім гандлёвым партнэрам Беларусі сярод краін Эўрапейскага Зьвязу, пасьля Нямеччыны й Вялікабрытаніі.

Пасьля 12 месяцаў 2018 году польска-беларускі тавараабарот склаў каля 3 мільярдаў 200 мільёнаў даляраў. У тым ліку польскі экспарт склаў 1 мільярд 700 мільёнаў даляраў, а імпарт – каля 1 мільярда 400 мільёнаў даляраў.

Паводле дадзеных Нацыянальнага банку Польшчы, польскія прамыя інвэстыцыі ў Беларусі на канец 2017 году склалі каля 163 мільёнаў даляраў, у той час як беларускія прамыя інвэстыцыі ў Польшчы – каля 20 мільёнаў даляраў.

Нагадваем, візыт старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіла Мясьніковіча ў Польшчу працягваецца з 11 па 14 лютага. Беларуская дэлегацыя прыбыла ў Польшчу па запрашэньні старшыні Сэнату (вышэйшай палаты польскага парлямэнту) Станіслава Карчэўскага (Stanisław Karczewski).

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт