Чарговая ўзнагарода для аўтараў фільму "Халодная вайна"
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        10.02.2019 16:20
                    
                                 
                
                
                    Кінаапэратар Л. Жаль атрымаў узнагароду Амэрыканскай асацыяцыі ASC.
                
                
                    
                         Кадр з фільму "Халодная вайна"Foto: mat. prasowe/Kino Świat
Кадр з фільму "Халодная вайна"Foto: mat. prasowe/Kino Świat
                     
                
                
                
               
                
                         Аўтар здымкаў да фільму “Халодная вайна” Лукаш Жаль (Łukasz Żal) атрымаў узнагароду Амэрыканскай асацыяцыі аўтараў здымкаў да кінафільмаў ASC. На думку кінакрытыкаў, узнагарода павялічвае шанцы польскага кінаапэратара на прэмію Оскар за здымкі да “Халоднай вайны”. З іншага боку, ужо сёньня ў Жаля ёсьць магчымасьць атрымаць брытанскую ўзнагароду БАФТА, на якую ён таксама быў намінаваны.
Лукашу Жалю 37 гадоў. Ён закончыў Факультэт кінаапэратараў у Дзяржаўнай вышэйшай школе кінафільму, тэатру і тэлебачаньня ў Лодзі. З рэжысёрам “Халоднай вайны” Паўлам Паўлікоўскім супрацоўнічаў таксама пры падрыхтоўцы ўзнагароджанай кінапрэміяй Оскар “Іды”.  
ІАР ПР/нг