Электрычныя самакаты могуць стаць праблемай польскіх гарадоў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        10.02.2019 14:11
                    
                                 
                
                
                    Польскі Зьвяз невідучых нагадвае, што кінуты самакат можа быць вельмі небясьпечным для людзей са слабым зрокам.
                
                
                    
                         www.pixabay.com/CC0 Creative Commons
www.pixabay.com/CC0 Creative Commons
                     
                
                
                
               
                
                         Польскі Зьвяз невідучых асоб перасьцерагае, што кінутыя дзе папала электрычныя самакаты могуць быць сур’ёзнай небясьпекай для невідучых і слабавідучых асобаў. Зьвяз зьвярнуўся з заклікам да сродкаў масавай інфармацыі шырэй інфармаваць пра праблему.
Электрычныя самакаты можна ўзяць напракат у Варшаве, Вроцлаве ды Познані. У гэтых сродкаў транспарту, у адрозьненьні ад гарадзкіх ровараў, няма адмысловых базавых станцый. Таму людзі пасьля пракату пакідаюць іх у бязладзьдзі, між іншым, прама на тратуарах. Польскі Зьвяз невідучых нагадвае, што гэта можа быць вельмі небясьпечна для людзей са слабым зрокам.
Праблему заўважылі, канешне, ня толькі ў Польшчы. У некаторых амэрыканскіх гарадах быў цалкам забаронены пракат электрычных самакатаў.
нг