Logo Polskiego Radia
Print

Танная электраэнэргія з Украіны не зацікавіла польскі ўрад

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 01.02.2019 13:25
Праект павінен стаць падставай для інтэграцыі ўкраінскай энэргетычнай сыстэмы ў эўрапейскую й адключэньня Ўкраіны ад расейскай энэргетычнай сыстэмы.
foto: pixabay.com

Танная электраэнэргія з Украіны не зацікавіла польскі ўрад, паведамляе Gazeta Wyborcza. У межах эўраатлянтычнай інтэграцыі Ўкраіна прапанавала Польшчы танную электрычнасьць, вырабленую на атамнай электрастанцыі недалёка ад мяжы з Польшчай. Аднак урад Польшчы на спакусіўся такой прапановай.
Праект Энэргетычнага мосту Украіна-ЭЗ прадугледжвае дастаўку эклектычнасьці з Хмяльніцкай АЭС у Польшчу ды Вугоршчыну. Дадзены праект павінен стаць падставай для будучай інтэграцыі ўкраінскай энэргетычнай сыстэмы ў эўрапейскую і пасьлядоўнага адключэньня Ўкраіны ад расейскай энэргетычнай сыстэмы. Украінцы ў якасьці асноўнага партнэра інвэстыцыі бачаць менавіта польскі бок.
Паводле ўкраінскага Праекту энэргетычнага мосту Ўкраіна-ЭЗ, эўрапейскі партнэр павінен рэалізаваць лініі электраперадач на ўчастку ад Хмяльніцкай АЭС да мяжы з Польшчай. Таксама ўкраінскі бок разьлічвае на дасягненьне доўгатэрміновых дамоўленасьцей на дастаўку электрычнасьці ў Эўрапейскі Зьвяз ды яе плату ў цьвёрдай валюце. Дадзеныя фінансавыя гарантыі Кіеў хоча выкарыстаць, для забесьпячэньня крэдытаў на заканчэньня будовы двух блёкаў Хмяльніцкай АЭС, якая спынялася ў выніку распаду СССР.
Паводле неафіцыйных крыніцаў украінскі бок прапанаваў Польшчы, за ўдзел у рэалізацыі гэтага праекту дастаўку таннай электрычнасьці. Акурат зара польскі ўрад вырашыў замарозіць цэны на электрычнасьць. Аднак нягледзячы на вартую ўвагі прапанову ўкраінскага боку, польскі ўрад пакуль не зацікавіўся рэалізацыяй гэтага праекту, падсумоўвае Gazeta Wyborcza.

У межах эўраатлянтычнай інтэграцыі Ўкраіна прапанавала Польшчы танную электрычнасьць, вырабленую на атамнай электрастанцыі недалёка ад мяжы з Польшчай. Аднак урад Польшчы на спакусіўся на такую прапановай.

Праект Энэргетычнага мосту Украіна-ЭЗ прадугледжвае дастаўку эклектычнасьці з Хмяльніцкай АЭС у Польшчу ды Вугоршчыну. Дадзены праект павінен стаць падставай для будучай інтэграцыі ўкраінскай энэргетычнай сыстэмы ў эўрапейскую і пасьлядоўнага адключэньня Ўкраіны ад расейскай энэргетычнай сыстэмы. Украінцы ў якасьці асноўнага партнэра інвэстыцыі бачаць менавіта польскі бок.

Паводле ўкраінскага Праекту энэргетычнага мосту Ўкраіна-ЭЗ, эўрапейскі партнэр павінен рэалізаваць лініі электраперадач на ўчастку ад Хмяльніцкай АЭС да мяжы з Польшчай. Таксама ўкраінскі бок разьлічвае на дасягненьне доўгатэрміновых дамоўленасьцей на дастаўку электрычнасьці ў Эўрапейскі Зьвяз ды іх аплату ў цьвёрдай валюце. Дадзеныя фінансавыя гарантыі Кіеў хоча выкарыстаць, для забесьпячэньня крэдытаў на заканчэньня будовы двух блёкаў Хмяльніцкай АЭС, якая спынялася ў выніку распаду СССР.

Паводле неафіцыйных крыніцаў украінскі бок прапанаваў Польшчы, за ўдзел у рэалізацыі гэтага праекту дастаўку таннай электрычнасьці. Акурат зара польскі ўрад вырашыў замарозіць цэны на электрычнасьць. Аднак нягледзячы на вартую ўвагі прапанову ўкраінскага боку, польскі ўрад пакуль не зацікавіўся рэалізацыяй гэтага праекту.

Gazeta Wyborcza/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт