Logo Polskiego Radia
Print

Палякі ахвотна бяруць адпачынак узімку

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.01.2019 17:11
Сёлета найбольш папулярныя краіны для катаньня на лыжах - гэта Італія, Аўстрыя й Чэхія.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: tookapic/pixabay.com/CC0 Public Domain

Палякі ахвотна бяруць адпачынак узімку
Сёлета найбольш папулярныя краіны для катаньня на лыжах - гэта Італія, Аўстрыя й Чэхія.
Усё больш палякаў бяруць адпачынак узімку. Многія зь іх у гэтым часе выяжджаюць за мяжу. Пра гэта сьведчаць дадзеныя Польскай палаты турызму й інфармацыі турыстычных агенцтваў.
Эва Кубачык з Польскай палаты турызму кажа, што з году ў год павялічваецца колькасьць палякаў, якія карыстаюцца адпачынкам у гарналыжных цэнтрах. Толькі сёлета іх на 5% больш, чым у мінулым годзе.
„Паводле агульных ацэнак, 10% палякаў катаюцца на лыжах. Каля 20% зь іх карыстаецца арганізаванай формай адпачынку”, - кажа Кубачык.
Тыя, якія на лыжах не катаюцца ў зімовым сэзоне выбіраюць адпачынак у экзатычных і цёплых краінах.
„Большасьць зь іх выбірае цёплыя краіны, як, напрыклад, Канарскія выспы й шмат экзотыкі, як, напрыклад, Дамініканская Рэспубліка, Мэксыка, Тайлянд”, - расказвае Кубачык. Апрача таго, шмат асобаў у гэтым часе выбірае адпачынак у Эгіпце й Гішпаніі.
Турапэратары адзначаюць, што палякі з году ў год гатовыя выдаткаваць на адпачынак больш, але й чакаюць вышэйшага стандарту гэтага адпачынку.
Сёлета найбольш папулярнае сярод палякаў месца за мяжой для катаньня на лыжах - гэта Італія, Аўстрыя й Чэхія.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт