Logo Polskiego Radia
Print

Польшча рыхтуецца да чацьвёртай прамысловай рэвалюцыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.01.2019 15:02
Прэзыдэнт Анджэй Дуда падпісаў закон аб Фондзе „Плятформа прамысловасьці будучыні”.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча рыхтуецца да чацьвёртай прамысловай рэвалюцыі
Прэзыдэнт Анджэй Дуда падпісаў закон аб Фондзе „Плятформа прамысловасьці будучыні”.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда падпісаў закон аб Фондзе „Плятформа прамысловасьці будучыні”. Яго задача – адаптаваць польскую эканоміку да выклікаў гэтак званай чацьвёртай прамысловай рэвалюцыі, а ў выніку росту прадукцыйнасьці польскіх прадпрыемстваў.
Адным з ключавых напрамкаў дзейнасьці фонду будзе распаўсюджваньне сярод кампаніяў ведаў пра чацьвёртую прамысловую рэвалюцыю.
Плятформа будзе аказваць падтрымку нефінансавага характару. Гаворка ідзе пра арганізацыю курсаў, кансалтынг і інтэграцыйныя мерапрыемствы для прадпрыемстваў.
Атрымальнікамі дапамогі будуць прадпрымальнікі й сацыяльна-эканамічныя партнэры. Умовай атрыманьня падтрымкі будзе дзейнасьць на тэрыторыі Польшчы.
Першапачатковы бюджэт фонду складзе 2 млн злотых (больш за 466 тысяч эўра). Фонд пачне дзейнічаць у першым квартале бягучага году.
аз

Прэзыдэнт Анджэй Дуда падпісаў закон аб Фондзе „Плятформа прамысловасьці будучыні”. Яго задача – адаптаваць польскую эканоміку да выклікаў гэтак званай чацьвёртай прамысловай рэвалюцыі, а ў выніку росту прадукцыйнасьці польскіх прадпрыемстваў.

Адным з ключавых напрамкаў дзейнасьці фонду будзе распаўсюджваньне сярод кампаніяў ведаў пра чацьвёртую прамысловую рэвалюцыю. Плятформа будзе аказваць падтрымку нефінансавага характару. Гаворка ідзе пра арганізацыю курсаў, кансалтынг і інтэграцыйныя мерапрыемствы для прадпрыемстваў.

Атрымальнікамі дапамогі будуць прадпрымальнікі й сацыяльна-эканамічныя партнэры. Умовай атрыманьня падтрымкі будзе дзейнасьць на тэрыторыі Польшчы.

Першапачатковы бюджэт фонду складзе 2 млн злотых (больш за 466 тысяч эўра). Фонд пачне дзейнічаць у першым квартале бягучага году.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт