У Сьвінаўйсьце прыбывае чарговы танкер з звадкаваным газам
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        27.01.2019 13:04
                    
                    Пасьля рэгазыфікацыі з амэрыканскай сыравіны атрымаецца каля 75 мільёнаў кубічных мэтраў прыроднага газу.
                
                         Тэрмінал звадкаванага газу імя прэзыдэнта Леха Качыньскага ў Сьвінаўйсьце By Maciek Kwiatkowski [CC BY-SA 4.0  (https://creativecommons.org/licenses/by-sa/4.0)], from Wikimedia Commons
Тэрмінал звадкаванага газу імя прэзыдэнта Леха Качыньскага ў Сьвінаўйсьце By Maciek Kwiatkowski [CC BY-SA 4.0  (https://creativecommons.org/licenses/by-sa/4.0)], from Wikimedia Commons
                     
У Сьвінаўйсьце прыбывае чарговы танкер з звадкаваным газам
У Тэрмінал звадкаванага газу імя прэзыдэнта Леха Качыньскага ў Сьвінаўйсьце прыбывае танкер з пяцідзясятай дастаўкай звадкаванага газу.
Паводле паведамленьняў Польскай нафтагазавай кампаніі, танкер Iberica Knutsen, наладаваны 57 тысячамі тон звадкаванага газу прыбывае з амэрыканскага порту Сабінэ Пас. Пасьля рэгазыфікацыі з амэрыканскай сыравіны атрымаецца каля 75 мільёнаў кубічных мэтраў прыроднага газу, і гэтага дастаткова для забесьпячэньня ўсёй Польшчы на працягу трох дзён узімку, або летніх дзён.
Летась у сьнежні паведамлялася, што тэрмінал звадкаванага газу ў Сьвінаўйсьйце будзе разбудаваны да канца 2021 года. Яго вытворчая моц рэгазыфікацыі павялічыцца з 5 мільярдаў да 7,5 мільярдаў кубічных мэтраў газу на год.

IAR/эж