Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы скарачаецца беспрацоўе

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 24.01.2019 12:53
Сёньня праблемай становіцца ня пошук парцы, а пошук супрацоўнікаў.
Foto: Depositphotos/polskieradio.pl

Беспрацоўе ў Польшчы ў сьнежні склала 5,8 працэнта. Такія падлікі сёньня апублікавала Галоўнае статыстычнага ўпраўленьне краіны.

Гэтыя лічбы крыху лепшыя, чым першапачаткова вынікала з падлікаў Міністэрства па справах сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы. Міністэрства падлічыла, што ўзровень беспрацоўя ў мінулым месцы ў Польшчы складзе 5,9 працэнтаў. Колькасьць беспрацоўных, зарэгістраваных у службе занятасьці, на сёньняшні дзень складае менш за 970 тысяч чалавек.

Эканамістка банку РКО ВР Марта Пэтка-Загаеўска сказала, што паказчык беспрацоўя цяпер вельмі нізкі. На сёньняшні дзень у Польшчы праблема ня ў тым, каб знайсьці працу. Сёньня праблемай зьяўляецца пошук супрацоўніка.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт