Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы распачаўся другі этап адстрэлу дзікоў

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 19.01.2019 13:42
Паводле пляну, да канца сакавіка прадугледжваецца зьнішчэньне да 200 тысяч дзікоў.
photo: pixabay.com/Creative Commons CC0

У Польшчы распачаўся другі этап адстрэлу дзікоў
На працягу выходных паляўнічыя будуць памяншаць пагалоўе гэтых жывёл у асноўным уздоўж усходняй і паўночна-ўсходняй мяжы Польшчы, а таксама на Мазоўшы. Гэта зьвязана з пагрозай распаўсюджваньня віруса афрыканскай чумы сьвіней. Інфэкцыя зьяўляецца сьмяротнай для дзікоў, а таксама для хатніх сьвіней.
Адстрэльваць дзікоў будуць у тых мясьцінах, дзе да гэтага часу былі выяўленыя мёртвыя інфікаваныя жывёлы, а таксама ў суседніх гмінах. Паляваньне каардынуецца такім чынам, каб дзікі не маглі пранікнуць углыб краіны.
Польская асацыяцыя паляўнічых паведаміла, што суполкі паляўнічых блізкія да выкананьня гадавога пляну адстрэлу дзікоў. Паводле гэтага пляну, да канца сакавіка прадугледжваецца зьнішчэньне да 200 тысяч дзікоў.
Вірус афрыканскай чумы сьвіней фіксуецца ў Польшчы з 2014 года. Да гэтага часу галоўны вэтэрынарны ўрач пацьвердзіў больш за 3300 выпадкаў хваробы ў дзікоў. Акрамя таго, вэтэрынары пацьвердзілі 213 выпадкаў хваробы ў хатніх сьвіней.
Распаўсюджваньне віруса АЧС перашкаджае магчымасьці гандлю парсючкамі й мясам сьвіньні, а таксама яго экспарту. У выпадку гандлю зь дзяржавамі з-за межаў Эўрапейскага Зьвязу, абмежаваньне часта ахоплена тэрыторыю ўсёй краіны.
У мінулыя выходныя, калі скаардынаванае паляваньня правялі ўпершыню, паляўнічыя забілі 721 дзіка. Тады арганізавалі 437 такіх паляваньняў, у якіх прыняло ўдзел больш за 5,5 тысяч паляўнічых.
Супраць адстрэлу дзікоў у Польшчы актыўна выступаюць арганізацыі абароны жывёл.
IAR / эж

На працягу выходных паляўнічыя будуць памяншаць пагалоўе гэтых жывёл у асноўным уздоўж усходняй і паўночна-ўсходняй мяжы Польшчы, а таксама на Мазоўшы. Гэта зьвязана з пагрозай распаўсюджваньня віруса афрыканскай чумы сьвіней. Інфэкцыя зьяўляецца сьмяротнай для дзікоў, а таксама для хатніх сьвіней.

Адстрэльваць дзікоў будуць у тых мясьцінах, дзе да гэтага часу былі выяўленыя мёртвыя інфікаваныя жывёлы, а таксама ў суседніх гмінах. Паляваньне каардынуецца такім чынам, каб дзікі не маглі пранікнуць углыб краіны.

Польская асацыяцыя паляўнічых паведаміла, што суполкі паляўнічых блізкія да выкананьня гадавога пляну адстрэлу дзікоў. Паводле гэтага пляну, да канца сакавіка прадугледжваецца зьнішчэньне да 200 тысяч дзікоў.

Вірус афрыканскай чумы сьвіней фіксуецца ў Польшчы з 2014 года. Да гэтага часу галоўны вэтэрынарны ўрач пацьвердзіў больш за 3300 выпадкаў хваробы ў дзікоў. Акрамя таго, вэтэрынары пацьвердзілі 213 выпадкаў хваробы ў хатніх сьвіней.

Распаўсюджваньне віруса АЧС перашкаджае магчымасьці гандлю парсючкамі й мясам сьвіньні, а таксама яго экспарту. У выпадку гандлю зь дзяржавамі з-за межаў Эўрапейскага Зьвязу, абмежаваньне часта ахоплена тэрыторыю ўсёй краіны.

У мінулыя выходныя, калі скаардынаванае паляваньня правялі ўпершыню, паляўнічыя забілі 721 дзіка. Тады арганізавалі 437 такіх паляваньняў, у якіх прыняло ўдзел больш за 5,5 тысяч паляўнічых.Супраць адстрэлу дзікоў у Польшчы актыўна выступаюць арганізацыі абароны жывёл.

IAR / эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт