Logo Polskiego Radia
Print

Заўтра пройдзе 27 Фінал Вялікага аркестра сьвяточнай дапамогі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.01.2019 15:56
У мінулым годзе было сабрана больш за 126 мільёнаў злотых (33 млн даляраў).
Скарбонкі, у якія валянтэры будуць зьбіраць ахвяраваньні.Скарбонкі, у якія валянтэры будуць зьбіраць ахвяраваньні. PAP/Darek Delmanowicz

Заўтра ва ўсёй Польшчы пройдзе 27 дабрачынная акцыя «Фінал вялікага аркестра сьвяточнай дапамогі». У гэтым годзе сабраныя сродкі будуць прызначаныя на дапамогу самым хворым дзецям. Тэрмінова патрэбныя больш за дзесяць апаратаў для магнітнага рэзанансу, сучасныя кампутэрныя тамографы, а таксама рэнтгены. Абсталяваньне трапіць у 50 спэцыялістычных шпіталяў.
Сьпіс патрэбнай апаратуры складзены на падставе патрэбаў, пра якія заявілі шпіталі. Каб купіць усё, патрэбныя прынамсі 52,5 мільёны даляраў.
Сёлета «Фінал вялікага аркестра сьвяточнай дапамогі» праходзіць пад лёзунгам «Дапамагаць – гэта па-дзіцячы проста». У акцыі ўдзел прымаюць 120 тысяч чалавек у 1700 штабах у Польшчы і ў сьвеце.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт