Прэм'ер: Мір на Блізкім Усходзе – адзін з самых істотных выклікаў
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
12.01.2019 11:06
У лютым у Варшаве адбудзецца міжнародная блізкаўсходняя канфэрэнцыя, якую Польшча ладзіць супольна з ЗША.
PAP/Radek Pietruszka
Прэм'ер: Мір на Блізкім Усходзе – адзін з самых істотных выклікаў
«Польшча падыходзіць да пытаньня міра на Блізкім Усходзе як да аднаго з самых істотных выклікаў замежнай і абароннай палітыкі, – напісаў на Твітэры прэмʼер Матэвуш Маравецкі. – Затрыманьне баёў у гэтым нэўралгічным рэгіёне зьяўляецца фундамэнтальным пытаньнем, калі гаворка ідзе пра гарантыю стабільнасьці і бясьпекі цэлага сьвету».
У палове лютага (13-14.02) у Варшаве адбудзецца міжнародная блізкаўсходняя канфэрэнцыя, якую Польшча ладзіць супольна з ЗША. Запрашэньне на ўдзел атрымалі міністры замежных спраў некалькіх дзясяткаў краін.
Удзел Польшчы ў арганізацыі канфэрэнцыі рэзка раскрытыкаваў кіраўнік МЗС Ірану Махамад Джавад Зарыф. «Нагадваю гаспадару/удзельнікам антыіранскай канфэрэнцыі: тыя, хто прымаў удзел у апошнім антыіранскім шоў ЗША альбо мёртвыя, альбо зьняслаўленыя, альбо сталі маргіналамі. Іран – моцны як ніколі», – напісаў Зарыф у Твітэры.
Ён дадаў, што Іран ратаваў палякаў у часе Другой сусьветнай вайны, а цяпер Польшча зьяўляецца гаспадаром адчайнага антыіранскага цырку».
«Польшча падыходзіць да пытаньня міра на Блізкім Усходзе як да аднаго з самых істотных выклікаў замежнай і абароннай палітыкі, – напісаў у Твітэры прэмʼер Матэвуш Маравецкі. – Затрыманьне баёў у гэтым нэўралгічным рэгіёне зьяўляецца фундамэнтальным пытаньнем, калі гаворка ідзе пра гарантыю стабільнасьці і бясьпекі цэлага сьвету».
У палове лютага (13-14.02) у Варшаве адбудзецца міжнародная блізкаўсходняя канфэрэнцыя, якую Польшча ладзіць супольна з ЗША. Запрашэньне на ўдзел атрымалі міністры замежных спраў некалькіх дзясяткаў краін.
Удзел Польшчы ў арганізацыі канфэрэнцыі рэзка раскрытыкаваў кіраўнік МЗС Ірану Махамад Джавад Зарыф. «Нагадваю гаспадару/удзельнікам антыіранскай канфэрэнцыі: тыя, хто прымаў удзел у апошнім антыіранскім шоў ЗША альбо мёртвыя, альбо зьняслаўленыя, альбо сталі маргіналамі. Іран – моцны як ніколі», – напісаў Зарыф у Твітэры.
Ён дадаў, што Іран ратаваў палякаў у часе Другой сусьветнай вайны, а цяпер Польшча зьяўляецца гаспадаром "адчайнага антыіранскага цырку».
ав