Сёньня разьвіталіся з пяцьцю дзяўчынкамі, якія загінулі ў квэст-пакоі 
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        10.01.2019 14:34
                    
                    На імшы ў касьцёле прысутнічалі толькі самыя блізкія. Пад храмам сабраўся натоўп жыхароў Кашаліна.
                
                         PAP/Marcin Bielecki
	PAP/Marcin Bielecki
                     
Сёньня адбыліся паховіны пяці 15-гадовых дзяўчынак, якія ў мінулую пятніцу памерлі ў выніку пажару ў кашалінскім пакоі загадак. Імшу адправіў сьвятар, які вучыў памерлых дзяўчынак урокам рэлігіі ў школе.
На імшы ў касьцёле, згодна з жаданьнем сям'і, прысутнічалі толькі самыя блізкія. Перад касьцёлам быў пастаўлены вялікі экран, на якім паказвалі набажэнства. Перад касьцёлам сабраўся натоўп жыхароў гораду.
Памерлыя дзяўчынкі пахаваныя побач.
Трагічны пажар у escape roomie ў Кашаліне адбыўся ў мінулую пятніцу. У квэст-пакоі распачаўся пажар, які адрэзаў доступ да пакою, дзе знаходзіліся пяць 15-гадовых дзяўчынак. Дзьверы былі зачыненыя на ключ. І хоць пажарная служба прыехала вельмі хутка, падлетак не ўдалося выратаваць, яны памерлі ў выніку атручэньня ўгарным газам.