У Польшчы нагадваюць пра абавязак ачысткі дахаў будынкаў са сьнегу
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
07.01.2019 16:28
Прыбіраць сьнег і ледзяшы з дахаў – гэта задача ўладальнікаў альбо адміністратараў будынкаў.
skimpton007/pixabay.com/CC0
Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы нагадвае, што ў краіне існуе абавязак ачысткі дахаў будынкаў са сьнегу. Міністэрства, якому, у прыватнасьці, падпарадкоўваецца пажарная служба, інфармуе, што прыбіраць сьнег і ледзяшы з дахаў – гэта задача ўладальнікаў альбо адміністратараў будынкаў. У выпадку, калі згаданыя асобы не рэалізуюць сваіх задач, ім пагражае штраф. Акрамя таго, адпаведныя службы могуць закрыць будынак для выкарыстаньня да моманту ачысткі яго са сьнегу й ледзяшоў.
У студзені 2006 году ў горадзе Катавіцэ заваліўся дах выставачнага цэнтру. У выніку трагедыі загінулі 65 чалавек, больш за 170 атрымалі раненьні. Непасрэднай прычынай таго, што рухнула канструкцыя будынку, быў вялікі слой сьнегу, які назьбіраўся на даху.
Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы нагадвае, што ў краіне існуе абавязак ачысткі дахаў будынкаў са сьнегу.
Міністэрства, якому, у прыватнасьці, падпарадкоўваецца пажарная служба, інфармуе, што прыбіраць сьнег і ледзяшы з дахаў – гэта задача ўладальнікаў альбо адміністратараў будынкаў. У выпадку, калі згаданыя асобы не рэалізуюць сваіх задач, ім пагражае штраф. Акрамя таго, адпаведныя службы могуць закрыць будынак для выкарыстаньня да моманту ачысткі яго са сьнегу й ледзяшоў.
У студзені 2006 году ў горадзе Катавіцэ заваліўся дах выставачнага цэнтру. У выніку трагедыі загінулі 65 чалавек, больш за 170 атрымалі раненьні. Непасрэднай прычынай таго, што рухнула канструкцыя будынку, быў вялікі слой сьнегу, які назьбіраўся на даху.
вс