Logo Polskiego Radia
Print

Каміль Стох заваяваў званьне чэмпіёна Польшчы па скоках на лыжах

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 26.12.2018 20:59
Цяпер перад скакунамі крыху адпачынку, а ў суботу пачынаецца Турнір чатырох трамплінаў.
www.pixabay.com

Каміль Стох заваяваў званьне чэмпіёна Польшчы па скоках на лыжах. Другі быў Давід Кубацкі, а трэці – Стэфан Гуля. Стох перамог зь вялікай перавагай, атрымліваючы за скокі 140 і 134,5м. сумарную адзнаку 331 бал.

На трампліне спаборнічаў 41 спартовец. Конкурс, за якім назірала некалькі тысяч гледачоў, адбыўся пры вельмі добрых умовах сьнежнага покрыва, аднак скакунам перашкаджалі моцныя парывы ветру.

Цяпер перад скакунамі крыху адпачынку, а ў суботу пачынаецца Турнір чатырох трамплінаў. Трэнэр прыняў рашэньне, што ў Абэрсдорфе выступяць Каміль Стох, Пётр Жыла, Давід Кубацкі, Якуб Вольны, Стэфан Гуля, Мацей Кот і Аляксандар Знішчол.

PAP/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт