Улады імкнуцца вярнуць польскія судны пад польскі сьцяг
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        25.12.2018 14:16
                    
                                 
                
                
                    Судны польскага марскога флёту плаваюць пад сьцягамі Панамы, Лібэрыі, Кіпру. 
                
                
                    
                         Здымак мае ілюстрацыйны характарpixabay.com/CC0 Creative Commons
Здымак мае ілюстрацыйны характарpixabay.com/CC0 Creative Commons
                     
                
                
                
               
                
                         Адзначым, што гэта так званыя танныя сьцягі. Арматару больш выгадна плаваць не пад польскім сьцягам, а пад колерамі Кіпра. Чаму? Тлумачыць спэцыяліст па эканамічных пытаньнях Адам Гжэшак.
А.Гжэшак: Гэта старая марская традыцыя. Арматары шукаюць магчымасьці паніжэньня коштаў шляхам рэгістрацыі суднаў у краінах, дзе існуюць меншыя патрабаваньні да гэтых суднаў і меншыя патрабаваньні да прынцыпаў працы бартных экіпажаў. Такім чынам, Панама, маленькая дзяржава, мае гіганцкі марскі флёт. Але гэта, зразумела, не яе флёт. У гэтым выпадку гутарка ідзе пра марскі падаткавы рай. Такім чынам гэтыя краіны павышаюць свой бюджэт. Праблема ў тым, што лібэральны падыход да тэхнічнага стану судна і льготныя праверкі арматараў прычыняюцца да паніжэньня бясьпекі і росту пагроз для марскога транспарту.
Польскае Міністэрства марской гаспаркі шукае спосабы, як прыцягнуць польскія судны пад польскі сьцяг і, між іншым, прапануе звольніць маракоў з падаходнага падатку.
яс