Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы затрымала падазраванага ў тэрарызьме
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        13.12.2018 13:02
                    
                    Польскія службы затрымалі грамадзяніна Расейскай Фэдэрацыі чачэнскай нацыянальнасьці. 
                
                         Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы затрымала падазраванага ў тэрарызьме
Польскія службы затрымалі грамадзяніна Расейскай Фэдэрацыі чачэнскай нацыянальнасьці. Альві А. падазраваны ў зьдзяйсьненьні тэракту. Затрыманьне адбылося 28 лістапада, але толькі сёньня пра гэта стала вядома публічна. Мужчына часова арыштаваны.
Затрыманьне расейца – гэта вынік супрацы функцыянэраў Агенцтва ўнутранай бясьпекі і паліцыі. З сабраных матэрыялаў вынікае, што Альві А. быў чальцом тэрарыстычнай арганізацыі, якая дзейнічала на тэрыторыі Турцыі і Сырыі. Таксама ён прымаў актыўны ўдзел у мілітарных дзеяньнях на Блізкім Усходзе ў радах Ісламскай дзяржавы.
Агенцтва ідэнтыфікавала падазраванага як чальца групы, якая займалася лягістычнай падтрымкай тэрарыстычных арганізацый. Затрыманы чачэнец атрымліваў у Польшчы кантакты з іншымі радыкаламі, з якіх некалькі былі дэпартаваныя ў краіну паходжаньня.
У дачыненьні да Альві А. вялася таксама справа ў сувязі з падазрэньнем арганізацыі нелегальнай міграцыі.
Альві А. падазраецца ў тэрарыстычнай дзейнасьці. Затрыманьне адбылося 28 лістапада, але толькі сёньня пра гэта стала вядома публічна. Мужчына часова арыштаваны.

ав