Logo Polskiego Radia
Print

Польскія транспартныя фірмы: новы закон – гэта катастрофа

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.12.2018 16:58
Польскія транспартныя фірмы нэгатыўна ацэньваюць прынятыя ноччу ў Брусэлі правілы міжнародных перавозак.
pixabay.com/Public Domain CC0

Польскія транспартныя фірмы: новы закон – гэта катастрофа
Польскія транспартныя фірмы нэгатыўна ацэньваюць прынятыя ноччу ў Брусэлі правілы міжнародных перавозак.
Новыя завостраныя правілы, калі ўвойдуць у жыцьцё, у першую чаргу ўдараць у Польшчу, якая мае самую вялікую колькасьць фірм-перавозчыкаў у цэлым ЭЗ. Правілы зацьверджаныя пры супраціве 9 краін, у тым ліку Польшчы. Канчатковая форма будзе залежыць ад выніку перамоваў краін ЭЗ з Эўрапарлямэнтам.
Паводле новаўвядзеньняў, фірмы, якія займаюцца перавозкамі па-за тэрыторыяй сваіх краін, павінны плаціць сваім працаўнікам стаўкі, якія дзейнічаюць у краіне, па якой перамяшчаецца кіроўца. Акрамя таго, грузавік пасьля зьдзейсьненага рэйсу павінен перачакаць 5 дзён, каб чарговы раз адправіцца ў рэйс з грузам.
Паводле польскіх перавозчыкаў, новыя правілы прывядуць да банкруцтва многіх фірм. Новы закон азначае рост коштаў і бюракратыі для польскіх перавозчыкаў.

Новыя завостраныя правілы, калі ўвойдуць у жыцьцё, у першую чаргу ўдараць у Польшчу, якая мае самую вялікую колькасьць фірм-перавозчыкаў у цэлым ЭЗ. Правілы зацьверджаныя пры супраціве 9 краін, у тым ліку Польшчы. Канчатковая форма будзе залежыць ад выніку перамоваў краін ЭЗ з Эўрапарлямэнтам.

Паводле новаўвядзеньняў, фірмы, якія займаюцца перавозкамі па-за тэрыторыяй сваіх краін, павінны плаціць сваім працаўнікам стаўкі, якія дзейнічаюць у краіне, па якой перамяшчаецца кіроўца. Акрамя таго, грузавік пасьля зьдзейсьненага рэйсу павінен перачакаць 5 дзён, каб чарговы раз адправіцца ў рэйс з грузам.

Паводле польскіх перавозчыкаў, новыя правілы прывядуць да банкруцтва многіх фірм. Новы закон для польскіх перавозчыкаў азначае рост коштаў і бюракратыі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт