Logo Polskiego Radia
Print

Летась украінцы выдаткавалі ў Польшчы амаль 8 млрд злотых

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.11.2018 13:14
Цікава, што падчас аднаразовага візыту ўкраінцы дазвалялі сабе на больш высокія выдаткі, чым немцы.
pixabay.com/Public Domain CC0

Летась украінцы выдаткавалі ў Польшчы амаль 8 млрд злотых
Цікава, што падчас аднаразовага візыту ўкраінцы дазвалялі сабе на больш высокія выдаткі, чым немцы.
У 2017 годзе замежнікі выдаткавалі ў Польшчы 41,5 млрд злотых (больш за 9 млрд 628 млн эўра), то бок на 6% больш, чым у 2016 годзе. Пра гэта сьведчаць найноўшыя дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня. Найбольш у Польшчы выдаткавалі асобы, якія перасякалі мяжу зь Нямеччынай (3 млрд 712 млн эўра) і Ўкраінай (1 млрд 786 млн эўра).
Цікава, што падчас аднаразовага візыту ўкраінцы дазвалялі сабе на больш высокія выдаткі, чым немцы. Суседзі з-за ўсходняй мяжы пакідалі ў польскіх крамах і рэстаранах у сярэднім больш за 183 эўра, у той жа час немцы - амаль 107 эўра. Такім чынам, выдаткі ўкраінцаў вырасьлі на амаль 9 эўра (38 злотых). Гэта вельмі шмат, улічваючы, што сярэдні заробак ва Ўкраіне складае крыху больш за 232 эўра.
У 2017 годзе польскую мяжу перасеклі 171 млн 600 тыс. замежнікаў, што складае амаль 60% усіх перасячэньняў мяжы. Іх колькасьць у параўнаньні з 2016 годам павялічылася на 4%.
У 2017 годзе ўкраінцы перасякалі польскую мяжу 21 мільён разоў.
Больш за 66% замежнікаў, якія прыяжджалі ў Польшчу ў 2017 годзе, у якасьці асноўнай мэты візыту называлі пакупкі. У мэтах, зьвязаных з бізнэсам і прафэсійнай дзейнасьцю, у Польшчу падарожнічалі 9% замежнікаў.
У Польшчы яны найчасьцей куплялі нехарчовыя тавары, на якія выдаткавалі агулам больш за 5 млрд 661 млн эўра (59% ад агульнай сумы расходаў). На прадукты харчаваньня й безалькагольныя напоі выдаткавалі 1 млрд 183 млн эўра (12,3%), а на алькаголь і тытунь - агулам больш за 974 млн эўра (10%) .
У параўнаньні з 2016 годам выдаткі замежнікаў былі больш высокія. У выпадку нехарчовых тавараў яны павысіліся на 5,8%, прадуктаў харчаваньня й безалькагольных напояў на 11,9%, а алькагольных напояў і тытунёвых вырабаў на 3,1%.
Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне таксама зьвяртае ўвагу, што ўкраінцы адрозьніваюцца вялікай доляй пакупак матэрыялаў для будаўніцтва, рамонту і тэхнічнага абслугоўваньня кватэры або дома, а таксама вопраткі й абутку.
interia.pl/аз

У 2017 годзе замежнікі выдаткавалі ў Польшчы 41,5 млрд злотых (больш за 9 млрд 628 млн эўра), то бок на 6% больш, чым у 2016 годзе. Пра гэта сьведчаць найноўшыя дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня. Найбольш у Польшчы выдаткавалі асобы, якія перасякалі мяжу зь Нямеччынай (3 млрд 712 млн эўра) і Ўкраінай (1 млрд 786 млн эўра).

Цікава, што падчас аднаразовага візыту ўкраінцы дазвалялі сабе на больш высокія выдаткі, чым немцы. Суседзі з-за ўсходняй мяжы пакідалі ў польскіх крамах і рэстаранах у сярэднім больш за 183 эўра, у той жа час немцы - амаль 107 эўра. Такім чынам, выдаткі ўкраінцаў вырасьлі на амаль 9 эўра (38 злотых). Гэта вельмі шмат, улічваючы, што сярэдні заробак ва Ўкраіне складае крыху больш за 232 эўра.

У 2017 годзе польскую мяжу перасеклі 171 млн 600 тыс. замежнікаў, што складае амаль 60% усіх перасячэньняў мяжы. Іх колькасьць у параўнаньні з 2016 годам павялічылася на 4%. У 2017 годзе ўкраінцы перасякалі польскую мяжу 21 мільён разоў.

Больш за 66% замежнікаў, якія прыяжджалі ў Польшчу ў 2017 годзе, у якасьці асноўнай мэты візыту называлі пакупкі. У мэтах, зьвязаных з бізнэсам і прафэсійнай дзейнасьцю, у Польшчу падарожнічалі 9% замежнікаў.

У Польшчы яны найчасьцей куплялі нехарчовыя тавары, на якія выдаткавалі агулам больш за 5 млрд 661 млн эўра (59% ад агульнай сумы расходаў). На прадукты харчаваньня й безалькагольныя напоі выдаткавалі 1 млрд 183 млн эўра (12,3%), а на алькаголь і тытунь - агулам больш за 974 млн эўра (10%) .

У параўнаньні з 2016 годам выдаткі замежнікаў былі больш высокія. У выпадку нехарчовых тавараў яны павысіліся на 5,8%, прадуктаў харчаваньня й безалькагольных напояў на 11,9%, а алькагольных напояў і тытунёвых вырабаў на 3,1%.

Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне таксама зьвяртае ўвагу, што ўкраінцы адрозьніваюцца вялікай доляй пакупак матэрыялаў для будаўніцтва, рамонту і тэхнічнага абслугоўваньня кватэры або дома, а таксама вопраткі й абутку.

interia.pl/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт