Logo Polskiego Radia
Print

Палякі робяць стаўку на банкаўскія карткі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.10.2018 15:27
Упершыню на польскім рынку кліенты ўжывалі больш за 40 мільёнаў картак.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Палякі робяць стаўку на банкаўскія карткі
Упершыню на польскім рынку кліенты ўжывалі больш за 40 мільёнаў картак.
У другім квартале бягучага году банкі ў Польшчы давалі кліентам рэкордную колькасьць плацёжных картак. Пра гэта сьведчаць вынікі справаздачы, апублікаванай Нацыянальным банкам Польшчы.
Робэрт Клепач (Robert Klepacz) з НБП паведаміў, што ўпершыню на польскім рынку кліенты ўжывалі больш за 40 мільёнаў картак. Паводле экспэрта, гэта сьведчыць пра тое, што банкі эфэктыўная заахвочваць кліентаў адкрываць рахункі і карыстацца банкаўскімі карткамі.
Паводле справаздачы, у Польшчы павялічваецца колькасьць апэрацый, якія ажыцьцяўляюцца без выкарыстаньня наяўных грошай. У другім квартале іх было на 12% больш, чым у першым. Акрамя таго, безнаяўныя плацяжы складаюць 86% усіх апэрацыі, выконваных пры дапамозе банкаўскіх картак. 14% - гэта выплаты наяўных з банкаматаў.
Аднак нягледзячы на гэты рост, паводле Робэрта Клепача, палякі па-ранейшаму ахвотна карыстаюцца наяўнымі грошамі.
Паводле дадзеных Эўрапейскага цэнтральнага банку, Польшча зьяўляецца самай бясьпечнай краінай у Эўропе з пункту гледжаньня бясьпекі апэрацый, выконваных пры дапамозе банкаўскіх картак.
аз

У другім квартале бягучага году банкі ў Польшчы выдалі кліентам рэкордную колькасьць плацёжных картак. Пра гэта сьведчаць вынікі справаздачы, апублікаванай Нацыянальным банкам Польшчы.

Робэрт Клепач (Robert Klepacz) з НБП паведаміў, што ўпершыню на польскім рынку кліенты ўжывалі больш за 40 мільёнаў картак. Паводле экспэрта, гэта сьведчыць пра тое, што банкі эфэктыўна заахвочваць кліентаў адкрываць рахункі і карыстацца банкаўскімі карткамі.

Паводле справаздачы, у Польшчы павялічваецца колькасьць апэрацый, якія ажыцьцяўляюцца без выкарыстаньня наяўных грошай. У другім квартале іх было на 12% больш, чым у першым. Акрамя таго, безнаяўныя плацяжы складаюць 86% усіх апэрацыі, зьдзейсьненых пры дапамозе банкаўскіх картак. 14% - гэта выплаты наяўных з банкаматаў.

Аднак, нягледзячы на гэты рост, паводле Робэрта Клепача, палякі па-ранейшаму ахвотна карыстаюцца наяўнымі грошамі.

Паводле дадзеных Эўрапейскага цэнтральнага банку, Польшча зьяўляецца самай бясьпечнай краінай у Эўропе з пункту гледжаньня бясьпекі апэрацый, зьдзейсьненых пры дапамозе банкаўскіх картак.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт