Logo Polskiego Radia
Print

Цытаты Яна Паўла ІІ і прымаса Вышыньскага выстаўленыя ў Варшаве

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.10.2018 06:40
  • культура 1710.mp3
“Граматыка жыцьця Вышыньскага і Вайтылы” - гэта тытул адчыненай у аўторак выставы.
pompi/pixabay.com/CC0

“Граматыка жыцьця Вышыньскага і Вайтылы” - гэта тытул выставы, якую з аўторку можна паглядзець перад Галерэяй нацыянальнага цэнтра культуры “Kordegardа”. Выстава прымеркаваная да 40 гадавіны выбару на Папу рымскага кардынала Караля Вайтылы і 70 гадоў з моманту, як кардынал Стэфан Вышыньскі стаў прымасам Польшчы.

Аўтары выставы адзначаюць, што яны хацелі паказаць галоўныя ідэі ў навучаньні Яна Паўла ІІ і кардынала Стэфана Вышыньскага. Выстава зьвяртае ўвагу на галоўныя думкі ў выглядзе цытатаў. Выбраныя фразы закранаюць розныя ідэі – мужнасьць, народ, камунізм, праца, прабачэньне, бацькаўшчына, сумленьне, любоў.

Экспазыцыя зьяўляецца супольным праектам Інстытута нацыянальнай памяці ды Музэя Яна Паўла ІІ і прымаса Вышыньскага. У рамках акцыі “Адукацыйная гістарычная пасылка” выстава будзе папулярызавацца ў школах і ўстановах, зацікаўленых яе прэзэнтацыяй.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт