Logo Polskiego Radia
Print

М. Маравецкі: Мы адваюем адпаведны бюджэт ЭЗ для Польшчы і Цэн. Эўропы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.10.2018 15:02
Кіраўнік польскага ўраду сустрэўся з прэм’ер-міністрам Чэхіі Андрэем Бабішам у Варшаве.
Прэм'еры Польшчы і Чэхіі.Прэм'еры Польшчы і Чэхіі.PAP/Jacek Turczyk

Прэм’ер Матэвуш Маравецкі сустрэўся з прэм’ер-міністрам Чэхіі Андрэем Бабішам у Варшаве. На прэс-канфэрэнцыі палітыкі паінфармавалі, што разам яны адваююць адпаведны бюджэт ЭЗ для Польшчы і Цэнтральнай Эўропы.
Польскі прэм’ер адзначыў, што ён мае аднолькавыя погляды з чэскім прэм’ерам на будучы бюджэт ЭЗ (пасьля 2020 году). Кіраўнік польскага ўраду паінфармаваў, што тэмай сустрэчы таксама было пытаньне міграцыйнага крызісу і брэксіт.
«Мы згодныя ў тым, якія пазыцыі ў гэтым бюджэце неабходна абараняць», – заявіў Матэвуш Маравецкі. Для Варшавы і Прагі ключавую ролю адыгрывае якасьць бюджэту, тэмп прыняцьця важны, але ён на другім месцы – дадаў Маравецкі.
Пазыцыя Польшчы ў Брусэлі не мяняецца. «Супольная сельскагаспадарчая палітыка, фонды на сельскую гаспадарку, на разьвіцьцё дарог, чыгункі павінны быць захаваныя ў інтарэсе краін, якія даганяюць Заходнюю Эўропу», – падкрэсьліў прэм’ер.
Прэм’ер пераконваў, што таксама краіны Заходняй Эўропы «чэрпаюць пэўныя карысьці» з эўрапейскай інтэграцыі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт