Logo Polskiego Radia
Print

Палякі зьбіраюць грошы для пацярпелых ад землятрусу ў Інданэзіі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.10.2018 17:21
Нагадаем, землятрус сілай 7,5 паводле шкалы Рыхтэра адбыўся ў Інданэзіі больш за тыдзень таму.
Палякі зьбіраюць грошы для пацярпелых ад землятрусу ў Інданэзіі.Палякі зьбіраюць грошы для пацярпелых ад землятрусу ў Інданэзіі.PAP/EPA/HOTLI SIMANJUNTAK

Палякі зьбіраюць сродкі для пацярпелых ад землятрусу ў Інданэзіі
Нагадаем, землятрус сілай 7,5 паводле шкалы Рыхтэра адбыўся ў Інданэзіі больш за тыдзень таму.
Дабрачынная арганізацыя „Польская гуманітарная акцыя” зьбірае грошы на дапамогу пацярпелым ад землятрусу ў Інданэзіі. Сродкі будуць выдаткаваныя на найбольш бягучыя патрэбы жыхароў гэтай краіны.
Нагадаем, землятрус сілай 7,5 паводле шкалы Рыхтэра адбыўся больш за тыдзень таму. Найбольш пацярпеў горад Палу. Да гэтага часу колькасьць загінулых склала 1 800 чалавек. Пяць тысяч чалавек лічацца зьніклымі бязь вестак.
Паводле Аляксандры Заблоцкай (Aleksandra Zabłocka) з Польскай гуманітарнай акцыі, адной з найважнейшых задачаў забесьпячэньне жыхароў пітной вадой. Гаворка ідзе пра тое, каб зьнізіць рызыку ўзьнікненьня эпідэмій.
„Мы чакаем вынікаў аналізу патрэбаў. Мы праводзім рэгулярны маніторынг і ў залежнасьці ад патрэбаў будзем аказваць канкрэтную дапамогу”, - заявіла Аляксандра Заблоцка.
Землятрусы, гэта ня рэдкасьць у Інданэзіі. Аднак апошнія штуршкі былі вельмі моцныя, перш за ўсё, таму, што іх эпіцэнтар знаходзіўся блізка паверхні зямлі.
аз

Дабрачынная арганізацыя „Польская гуманітарная акцыя” зьбірае грошы на дапамогу пацярпелым ад землятрусу ў Інданэзіі. Сродкі будуць выдаткаваныя на найбольш бягучыя патрэбы жыхароў гэтай краіны. Нагадаем, землятрус сілай 7,5 бaлa паводле шкалы Рыхтэра адбыўся больш за тыдзень таму. Найбольш пацярпеў горад Палу. Да гэтага часу колькасьць загінулых склала 1 800 чалавек. Пяць тысяч чалавек лічацца зьніклымі бязь вестак.

Паводле Аляксандры Заблоцкай (Aleksandra Zabłocka) з Польскай гуманітарнай акцыі, адной з найважнейшых задачаў зьяўляецца забесьпячэньне жыхароў пітной вадой. Гаворка ідзе пра тое, каб зьнізіць рызыку ўзьнікненьня эпідэмій.

„Мы чакаем вынікаў аналізу патрэбаў. Мы праводзім рэгулярны маніторынг і ў залежнасьці ад патрэбаў будзем аказваць канкрэтную дапамогу”, - заявіла Аляксандра Заблоцка.

Землятрусы, гэта ня рэдкасьць у Інданэзіі. Аднак апошнія штуршкі былі вельмі моцныя, перш за ўсё, таму, што іх эпіцэнтар знаходзіўся блізка паверхні зямлі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт