Польскія сыноптыкі папярэджваюць: чакаецца моцны вецер і град
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        24.09.2018 18:19
                    
                                 
                
                
                    Сьнег ужо выпаў у вядомым зімовым курорце Закапанэ ў Татрах. 
                
                
                    
                         Сьнег ужо выпаў у Закапанэ ў Татрах, вяршыня Каспровы Верх, 22 верасьня 2018 годуPAP/Grzegorz Momot
Сьнег ужо выпаў у Закапанэ ў Татрах, вяршыня Каспровы Верх, 22 верасьня 2018 годуPAP/Grzegorz Momot
                     
                
                
                
               
                
                          
Польскія сыноптыкі папярэджваюць: чакаецца моцны вецер і град
Інстытут мэтэаралёгіі й воднай гаспадаркі Польшчы папярэджвае, што на тэрыторыі краіны чакаецца надзвычай ветранае надвор’е зь ліўнямі й градам. Папярэджаньне першай ступені ахоплівае заходнія й паўднёвыя рэгіёны краіны. У гарах на поўдні Польшчы сіла ветру будзе даходзіць да 80 км/г, магчымы сьнег. Парывісты вецер і інтэнсіўныя ападкі дажджу (да 10 мм цягам гадзіны) чакаюцца таксама на ўзьбярэжжы Балтыкі.
Інстытут мэтэаралёгіі й воднай гаспадаркі Польшчы папярэджвае, што на тэрыторыі краіны чакаецца надзвычай ветранае надвор’е зь ліўнямі й градам. Папярэджаньне першай ступені ахоплівае заходнія й паўднёвыя рэгіёны краіны. У гарах на поўдні Польшчы сіла ветру будзе даходзіць да 80 км/г, магчымы сьнег.
Сьнег ужо выпаў у вядомым зімовым курорце Закапанэ ў Татрах. 
Парывісты вецер і інтэнсіўныя ападкі дажджу (да 10 мм цягам гадзіны) чакаюцца таксама на ўзьбярэжжы Балтыкі.