У Польшчы праходзіць Нацыянальны дзень «Удзячныя польскаму сялу»
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
23.09.2018 13:05
Ва ўрачыстасьцях прымае ўдзел прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі.
PAP/Wojciech Pacewicz
Першы Нацыянальны дзень «Удзячныя польскаму сялу» праходзіць сёньня ў Сьвяцілішчы Божамаці Кэбельскай ў вёсцы Вонвольніца (Wąwolnica) ў Люблінскім ваяводзтве.
Ва ўрачыстасьцях прымае ўдзел прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі. Мітрапаліт люблінскі арцыбіскуп Станіслаў Будзік адслужыў сьвятую імшы на лугах сьвяцілішча.
Пасьля пройдзе хрэсны ход, у якім прымуць удзел таксама кіраўнік ураду Матэвуш Маравецкі і міністар сельскай гаспадаркі Ян Кшыштаф Арданоўскі (Ян Крзыштоф Арданоўскі).
Будуць таксама ўручацца вяскоўцам мэдалі «За заслугі для сельскай гаспадаркі» і для вясковых актывістак.
Астатняя частка ўрачыстасьцей прыме форму сямейнага пікніка. Арганізатары заплянавалі, сярод іншага, прэзэнтацыю народнай творчасьці, выступленьні фальклёрных калектываў і дэгустацыю страў рэгіянальнай кухні.
Першы Нацыянальны дзень «Удзячныя польскаму сялу» праходзіць у год стагодзьдзя незалежнасьці Польшчы.
яс