Эўракамісія не прыняла рашэньня па справе Польшчы
Члены камісіі мелі вырашыць, ці накіруюць супраць Польшчы скаргу ў Эўрапейскі суд.
Сёньня Эўракамісія ня вырашыць пра тое, ці ў сувязі з Законам аб Вышэйшым судзе накіруе супраць Польшчы скаргу ў Эўрапейскі суд.
Прэс-сакратар камісіі Аляксандар Вінтэрштэйн заявіў, што нягледзячы на ранейшыя заявы, падчас сёньняшняга паседжаньня эўракамісары не займаліся справай Польшчы.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, віцэ-старшыня Эўрапейскай камісіі Франс Тымэрманс ужо падрыхтаваў адпаведны дакумэнт і будзе прапанаваць членам Эўракамісіі накіраваць яго ў Люксэмбург.
Пазоў у Эўрапейскі суд быў бы трэцім і апошнім этапам працэдуры па парушэньні заканадаўства ЭЗ, якую Эўракамісія запусьціла супраць Польшчы ў ліпені. Сумневы Эўракамісіі выклікала рэформа судовай сыстэмы ў Польшчы, у тым ліку зьмены, датычныя Вярхоўнага суду ў краіне.
Верагодна Франс Тымэрманс хоча, каб камісія запатрабавала паскоранага разгляду скаргі й загадала Польшчы прыпыніць ажыцьцяўленьне новых правілаў да часу ейнага разгляду.
аз