Logo Polskiego Radia
Print

Польшча інвэстуе ў новае ўзбраеньне для арміі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 08.09.2018 10:50
У Кельцэ праходзіць 26-я Міжнародная выстава абароннай прамысловасьці.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда (у касьцюме) наведвае выставуПрэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда (у касьцюме) наведвае выставуPAP/Piotr Polak

Польшча інвэстуе ў новае ўзбраеньне для арміі
У Кельцэ праходзіць 26-я Міжнародная выстава абароннай прамысловасьці. На ёй былі ўручаныя ўзнагароды Defender за дасягненьні ў ВПК.
Самую прэстыжную ўзнагароду – ад прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуды, – атрымаў Цэнтар марскіх тэхналёгій з Гдыні. Цэнтар ўдастоены высокай увагі за распрацоўку сыстэмы SCOT па кіраваньні полем боя для ваенных караблёў. Сыстэма ўжо выкарыстоўваецца маракамі. Яна, у прыватнасьці, устаноўленая на тральшчыку-шукальніку мін ORP Kormoran.
Кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак узнагародзіў упершыню прадстаўлены на выставе ў Кельцэ пазадарожнік на базе БТР Rosomak.
Узнагароды ад Мінабароны Польшчы былі ўручаны таксама іншым польскім кампаніям, якія займаюцца ўзбраеньнямі. У прыватнасьці, фірме Teldat – за распрацоўку сыстэмы кіраваньня Jaśmin, кампаніі Lubawa, якая распрацавала вогнеахоўны й вогнеўстойлівы камбінэзон для салдат, а таксама кампаніі PCO – за оптаэлектронны камплект для танка Leopard 2A4.
26-я Міжнародная выстава абароннай прамысловасьці была прымеркаваная да 100-годзьдзя аднаўленьня незалежнасьці Польшчы.
8-9 верасьня ўсе жадаючыя змогуць наведаць экспазыцыю бясплатна. На ёй прадстаўленая прадукцыя польскага ваенпрама й замежных кампаній.

У Кельцэ праходзіць 26-я Міжнародная выстава абароннай прамысловасьці. На ёй былі ўручаныя ўзнагароды Defender за дасягненьні ў ВПК.

Самую прэстыжную ўзнагароду – ад прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуды, – атрымаў Цэнтар марскіх тэхналёгій з Гдыні. Цэнтар удастоены высокай увагі за распрацоўку сыстэмы SCOT па кіраваньні полем боя для ваенных караблёў. Сыстэма ўжо выкарыстоўваецца маракамі. Яна, у прыватнасьці, устаноўленая на тральшчыку-шукальніку мін ORP Kormoran.

Кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак узнагародзіў упершыню прадстаўлены на выставе ў Кельцэ пазадарожнік на базе БТР Rosomak.

Узнагароды ад Мінабароны Польшчы былі ўручаны таксама іншым польскім кампаніям, якія займаюцца ўзбраеньнямі. У прыватнасьці, фірме Teldat – за распрацоўку сыстэмы кіраваньня Jaśmin, кампаніі Lubawa, якая распрацавала вогнеахоўны й вогнеўстойлівы камбінэзон для салдат, а таксама кампаніі PCO – за оптаэлектронны камплект для танка Leopard 2A4.

26-я Міжнародная выстава абароннай прамысловасьці была прымеркаваная да 100-годзьдзя аднаўленьня незалежнасьці Польшчы.

8-9 верасьня ўсе жадаючыя змогуць наведаць экспазыцыю бясплатна. На ёй прадстаўленая прадукцыя польскага ваенпрама й замежных кампаній.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт