Logo Polskiego Radia
Print

Польскі пажарны стаў найлепшым у Эўропе

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 29.08.2018 11:09
Акрамя Рафала Бярозы ў першай дзясятцы лепшых пажарнікаў Эўропы апынуліся яшчэ пяць ратавальнікаў з Польшчы.
pixabay.com/Public Domain CC0

Польскі пажарны перамог на чэмпіянаце ў Еўропе
Польскія пажарныя перамаглі на чэмпіянаце ў Вугоршчыне. Лейтэнант Рафал Бяроза з Каманды гарадзкой дзяржаўнай пажарнай службы ў гораду Холм, што ля самай мяжы з Украінай быў прызнаны самым цягавітым пажарным у Эўропе. Ён выйграў міжнародныя спаборніцтвы па забеспячэньню пажарнай бясьпекі ў якіх удзельнічала 170 найлепшых пажарнікаў з усёй Эўропы.
«Дзякуючы падрыхтоўцы да спаборніцтваў я стаў самым цягавітым пажарным і магу хутчэй аказаць дапамогу людзям, якія пацярпелі падчас надзвычайнага здарэньня або ў выніку пажару», – кажа Рафал Бяроза.
Акрамя Рафала Бярозы ў першай дзясятцы лепшых пажарнікаў Эўропы апынуліся яшчэ пяць ратавальнікаў з Польшчы.
Лейтэнант Бяроза будзе рыхтавацца да Міжнароднага чэмпіянату, які пройдзе ў другой палове кастрычніка ў ЗША.
эж

Польскія пажарныя перамаглі на чэмпіянаце ў Вугоршчыне. Лейтэнант Рафал Бэрэза з Каманды гарадзкой дзяржаўнай пажарнай службы гораду Холм, што ля самай мяжы з Украінай, быў прызнаны самым цягавітым пажарным у Эўропе. Ён выйграў міжнародныя спаборніцтвы па забеспячэньню пажарнай бясьпекі ў якіх удзельнічала 170 найлепшых пажарнікаў з усяго кантынэнту.

«Дзякуючы падрыхтоўцы да спаборніцтваў я стаў самым цягавітым пажарным і магу хутчэй аказаць дапамогу людзям, якія пацярпелі падчас надзвычайнага здарэньня або ў выніку пажару», – кажа Рафал Бэрэза.

Акрамя Рафала Бэрэзы ў першай дзясятцы лепшых пажарнікаў Эўропы апынуліся яшчэ пяць ратавальнікаў з Польшчы.

Лейтэнант Бэрэза будзе рыхтавацца да Міжнароднага чэмпіянату, які пройдзе ў другой палове кастрычніка ў ЗША.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт