Старшыні фонду „Адкрыты дыялёг” адмовілі ва ўезьдзе ў ЭЗ
Агенцтва ўнутранай бясьпекі мае сур’ёзныя сумневы наконт фінансаваньня фонду.
Грамадзянка Ўкраіны Людміла Казлоўская атрымала адмоўны адказ ад Агенцтва ўнутранай бясьпекі на просьбу аб выдачы дазволу на атрыманьне статусу доўгатэрміновага рэзыдэнта ў Эўразьвязе. Агенцтва паведаміла пра свае сур'ёзныя сумневы наконт фінансаваньня фонду „Адкрыты дыялёг”, якім кіруе жанчына.
Спасылаючыся на фінансавы кантроль, які цяпер праходзіць у фондзе „Адкрыты дыялёг”, агенцтва не назвала падрабязнасьцей справы.
У выніку адмоўнай ацэнкі, выдадзенай Агенцтвам унутранай бясьпекі, Людміле Казлоўскай забаронены ўезд на тэрыторыю Польшчы й Эўрапейскага Зьвязу.
Нагадваем, тыдзень таму кіраўнічка фонду „Адкрыты дыялёг” атрымала загад пакінуць тэрыторыю Эўразьвязу.
Кіраўнік аддзелу Фонду „Адкрыты дыялёг” у Варшаве, у прыватнасьці муж Людмілу Казлоўскай, Барташ Крамэк (Bartosz Kramek) удзельнічаў у антыўрадавых пратэстах і ў мінулым годзе прадставіў праграму „16 крокаў”, якая павінна была прывесьці да зьвяржэньня ўраду правай партыі „Права й справядлівасьць” у Польшчы.
Людміла Казлоўская напісала на Твітары, што на працягу многіх гадоў польскія ўлады ня мелі сумневаў наконт фінансаваньня фонду. Паводле яе, усе фінансавыя справаздачы фонду празрыстыя й адкрытыя.
аз
Грамадзянка Ўкраіны Людміла Казлоўская атрымала адмоўны адказ ад Агенцтва ўнутранай бясьпекі на просьбу аб выдачы дазволу на атрыманьне статусу доўгатэрміновага рэзыдэнта ў Эўразьвязе. Агенцтва паведаміла пра свае сур'ёзныя сумневы наконт фінансаваньня фонду „Адкрыты дыялёг”, якім кіруе жанчына.
Спасылаючыся на фінансавы кантроль, які цяпер праходзіць у фондзе „Адкрыты дыялёг”, агенцтва не назвала падрабязнасьцяў справы.
У выніку адмоўнай ацэнкі, выдадзенай Агенцтвам унутранай бясьпекі, Людміле Казлоўскай забаронены ўезд на тэрыторыю Польшчы й Эўрапейскага Зьвязу.
Нагадваем, тыдзень таму кіраўнічка фонду „Адкрыты дыялёг” атрымала загад пакінуць тэрыторыю Эўразьвязу.
Кіраўнік аддзелу Фонду „Адкрыты дыялёг” у Варшаве, у асабістым жыцьці муж Людмілы Казлоўскай, Барташ Крамэк (Bartosz Kramek) удзельнічаў у антыўрадавых пратэстах і ў мінулым годзе прадставіў праграму „16 крокаў”, якая павінна была прывесьці да зьвяржэньня ўраду правай партыі „Права й справядлівасьць” у Польшчы.
Людміла Казлоўская напісала на Твітары, што на працягу многіх гадоў польскія ўлады ня мелі сумневаў наконт фінансаваньня фонду. Паводле яе, усе фінансавыя справаздачы фонду празрыстыя й адкрытыя.
аз