Тры пасажыры загінулі ў аварыі ўкраінскага аўтобуса
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        18.08.2018 11:20
                    
                                 
                
                
                    Затрыманы кіроўца аўтобуса, які трапіў ноччу ў аварыю Лешчаве Дольнай.
                
                
                    
                         Foto: PAP/Darek Delmanowicz
Foto: PAP/Darek Delmanowicz
                     
                
                
                
               
                
                         У выніку аварыі загінулі 3 асобы, 18 чалавек параненыя, у тым ліку дзевяць сур'ёзна. Аварыя адбылася на дарозе № 28 паміж Перемышлем і Санокам. Украінскі аўтобус, у якім ехалі 54 асобы, на крутым павароце выехаў з паласы руху і скаціўся з высокага травяністага схілу, куляючыся некалькі разоў.
Расьсьледаваньне выпадку будзе весьці раённая пракуратура ў Пярэмышлі. Цяпер сьледчыя зьбіраюць сьляды і доказы злачынства на месцы трагедыі.
Як паведаміла пракуратура, папярэдняй прычынай здарэньня называецца значнае перавышэньне кіроўцам дапушчальнай хуткасьці ў гэтым месцы.
Як паведамілі ратаўнікі, у мясцовай школе арганізаваны пункт дапамогі ахвярам. Там знаходзяцца больш за 20 людзей. Частка параненых былі дастаўлены ў бальніцы ў Пярэмышлі і Саноку.
Паліцыя вядзе пошук дзяўчынкі, якая, верагодна, у шоку сышла з месца здарэньня.
ПР/юл