У Польшчы ствараюць Музэй Варшаўскай бітвы 1920 г
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        14.08.2018 18:19
                    
                                 
                
                
                    Гэта будзе месца памяці ў гонар пераможнай бітвы палякаў, якія ўратавалі Эўропу ад бальшавізму.
                
                
                    
                         Foto: PAP/Paweł Supernak
Foto: PAP/Paweł Supernak
                     
                
                
                
               
                
                         Дырэктар музэя Адам Булава падкрэсьліў, што польскае грамадзтва павінна ведаць, што адбылося ў 1920 годзе. Ён запэўніў, што Музэй Войска Польскага выканае пасьпяхова задачу, і пабудуе ў Асове філіял, прысьвечаны Варшаўскай бітве. Інвэстыцыя будзе рэалізавана хуткімі тэмпамі. Цалкам магчыма, што праз два гады першыя наведвальнікі прыйдуць у Музэй.
У дадатак да пастаяннай экспазыцыі ў пляне некалькі цікавінак – праспэкт Перамогі, Сад памяці загінулых, таксама будзе поле для рэканструкцыі, на якім будуць ладзіцца гістарычныя падзеі, – зазначыў дырэктар.
Бой з бальшавікамі пад Асовам меў месца 14 жніўня 1920 году, ён быў часткай бітвы за Варшаву, якая перакрэсьліла ленінскія пляны акупацыі Польшчы.
ПР/юл