У Польшчы ўводзіцца юрыдычная падтрымка будаўніцтва з дрэва
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
08.08.2018 16:34
Прэзыдэнт Анджэй Дуда падпісаў "Закону аб ахове навакольнага асяродзьдзя", які прадугледжвае стварэньне кампаніі «Драўляныя хаты».
pixabay.com/CC0 Creative Commons
Прэзыдэнта Анджэй Дуда падпісаў папраўкі да "Закону аб ахове навакольнага" асяродзьдзя, які прадугледжвае стварэньне польскай кампаніі «Драўляныя хаты». Кампанія павінна ўнесьці свой уклад у разьвіцьцё энэргазьберагальных драўляных будынкаў.
Дзейнасьць кампаніі будзе ўключаць у сябе будаўніцтва жылых дамоў, адміністрацыю і арэнду будынкаў або жылых памяшканьняў, а таксама продаж жыльля.
Кампанія будзе мець магчымасьць набываць зямлю, праводзіць рамонт і мадэрнізацыю жылых будынкаў, набываць і перапрацоўваць драўніну, купляць і прадаваць вырабы з дрэва, а таксама праводзіць іншыя мерапрыемствы, зьвязаныя з энэргазьберагальнай драўлянай канструкцыяй.
яс